Aug. 24th, 2004

miram: (Default)
У Менску паменела дзяцей, таму зачынены дзьве школы, яшчэ шэсьць лічацца непэрспэктыўнымі. Школаў з беларускай мовай навучаньня 11, утл. 4 гімназіі, вучыцца па-беларуску сёлета будуць 10 862 школьнікі ў 509 класах, альбо 5,1% (тры гады назад -- звыш 7%).
miram: (Default)
Птица лингвин. Мелкотой и мягкостью отнюдь не отличается: здоровенная и жесткая, как подошва.
miram: (Default)
Прыходзілі зьбіраць подпісы ўжо за дваіх кандыдатаў. Адзін -- Уладзімір Колас, другі -- шэф нейкага дабрачыннага фонду дапамогі сіротам (сам гадаваўся ў дзіцячым доме); ранейшыя пасады -- супрацоўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі; сьледчы па эканамічных злачынствах. За Коласа зьбірала подпісы нейкая жанчынка, а за сьледака -- хайраты хлопец з фенечкамі. Дажыліся.

Каля пад'езду вісіць ксэракопія ліста з ЖРЭУ з тлумачэньнем нейкіх нюансаў платы за камуналку (у такіх дамах стаяць лічыльнікі вады, а ў сякіх не стаяць, і г.д.), а ніжэй прыпіска: зьвярталіся з запытамі (не ўдакладнена, якімі) у ЖЭС і ЖРЭУ (трэба разумець, той самы, адкуль гэты ліст), але там не адказалі, і ні наш дэпутат, ні тыя, хто хоча цяпер у дэпутаты, не паспрыялі (няясна, у якой справе). Подпіс і кантактны тэлефон (не пазначана, ці сам ён таксама кандыдат).

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 10:26 am
Powered by Dreamwidth Studios