Oct. 14th, 2004

miram: (Default)
Прыйшла "Lingua latina per se illustrata" ад [livejournal.com profile] ilyavinarsky! Амаль паўгода дабіралася: адаслана, паводле штампу, 20 красавіка.

Не магу ня ўспомніць майсу пра нарадавольца Мікалая Марозава. Ён дваццаць тры гады праседзеў у Петрапаўлаўцы і кожнага дня казаў сваім сукамэрнікам: "Заўтра нас выпусьцяць". Нарэшце здарылася рэвалюцыя, іх выпусьцілі, і ён: "Ну я ж вам казаў!"

Дзякуй! Ilia, nunc obligatus tibi sum.

Varia

Oct. 14th, 2004 09:33 pm
miram: (Default)
  1. Прайшоў [з] роварам уздоўж Сьвіслачы да камвольнага камбінату. Набярэжныя канчаюцца каля стадыёну "Дынама", далей -- краіна Тарзанаў.

  2. Згулялі Кубак Правінцыяў. Здаецца, першыя па горадзе.

  3. 6-7 лістапада гуляю за "МІД-2" марафон у Дзяржынску (адпаведна ня еду ў Калугу); потым сяджу ў АЖ на кубку Несьцеркі; 12 сьнежня вяду сынхрон у Гародні.

  4. Наступная "Галерэя Б" -- у пятніцу 22-га а 18-й у Доме літаратара.
miram: (Default)
Прыйшла была ўлётка кандыдата -- юрыста Ігара Волчака. Мама яму патэлефанавала, прадставілася выбаршчыцай і запыталася пра ягонае стаўленьне да моўнай праблемы. На пачатку размовы ён папрасіў прабачэньня, што кепска ўмее па-беларуску, а на заканчэньне -- паабяцаў, што калі трапіць у парлямэнт, то будзе дамагацца, каб беларуская мова стала дзяржаўнаю.

Увесь раён абклеены ўлёткамі старшыні гарадзкога саюзу афганцаў. А сустрэчы з выбаршчыкамі ладзіў з усіх кандыдатаў толькі Ўладзімір Колас.

У скрынку ўкінулі перадрэфэрэндумную "Саўбелію".

RIP

Oct. 14th, 2004 09:34 pm
miram: (Default)
Іван Шамякін.
Пахаваньне 15-га.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 09:43 am
Powered by Dreamwidth Studios