Dec. 31st, 2004

miram: (Default)
Учора бачыў каля велазаводу: ідзе дробная жанчынка з савецкім сьцягам, глядзіць проста перад сабою, нясе ў руках лёзунг: "За СССР". На запытаньні, з якой нагоды дэманструе, адказвала сьцісла і маларазборліва.

Праз гадзіну я яе абагнаў каля плошчы Перамогі.
miram: (Default)
адкладаецца да сьвята Чунь-цзе.

Да 9 лютага яшчэ год цзя-шэнь. А там -- год і-ю. Гэта 22-гі год у 60-гадовым цыкле, які пачаўся -- увага! -- у 1984-м. Яго сымболіка: жывёліна -- курыца, колер -- сіні, першаэлемэнт -- дрэва (а з дрэвам зьвязаныя: пара году -- вясна, колер -- зялёны або сіні, старана сьвету -- усход, плянэта -- Юпітэр).

Усім -- удачы, весялосьці і спаўненьня мараў. Дзякуй, што вы ёсьць.

Дзынь-буль.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 09:44 am
Powered by Dreamwidth Studios