Jan. 1st, 2005

miram: (Default)
Канцэрт у турме. Спачатку з кампаніяй хіпанутых прыяцеляў тусаваліся ў яе цывільнай частцы, якая нагадвала нейкі абшарпаны інтэрнат; мне ўсё не хапала талеркі ці яшчэ чаго. Потым пайшоў гуляць па будынку, бачу -- натоўп, па вінтавой лесьвіцы падымаецца чалавек з завязаным тварам, у руках сьвечкі, усім раздае, запальваюць і трымаюць; за ім астатнія артысты. Падняліся, усе расьселіся, артысты зайгралі і запяялі -- нейкі невыразны рок з выдрыганцамі. Гледачы вакол мяне -- маладыя зусім хлопцы і дзяўчаты, а дарослыя -- мянты і наглядчыкі. Потым перасеў насупраць артыстаў, каб бачыць -- бо на ранейшым месцы тоўстыя квадратныя калёны ўсё загароджвалі; каля мяне нейкае дзяўчо прафігуравала; а там і прачнуўся.
Page generated Jan. 3rd, 2026 06:34 am
Powered by Dreamwidth Studios