Apr. 7th, 2006

miram: (Default)
А.Дынько на "Свабодзе":

(Міхалюк: ) “[...] Як вядома, ува Францыі моладзь пратэстуе ў сувязі з праблемамі працаўладкаваньня. А тут выступіла й наша беларуская моладзь. Але чаму яна апынулася без падтрымкі палітычных лідэраў?

(Дынько: ) “Адчуваецца, што вы задаяце пытаньне з Рыгі – каб зь Менску, то не пыталіся б”.

(Міхалюк: ) “Чаму?”

(Дынько: ) “Таму што гэты выступ быў арганізаваны нашымі палітычнымі лідэрамі. Гэта Мілінкевіч заклікаў да гэтага выступу. Гэта ён заклікаў людзей выйсьці на Плошчу”.

(Міхалюк: ) “Так, але калі ўсё ўжо адбылося!”

(Дынько: ) “Вы тут памыляецеся. Паглядзіце, як у Францыі арганізоўваюцца маніфэстацыі: [...]


Пакажыце яму хто-небудзь "Сакавіцкія дзёньнікі", калі ласка. Можна па-ўкраінску.

(У адказах уражвае беспрадметнасьць. Слухач просіць даць прагноз: будуць гайкі закручваць ці адкручваць? Д. адказвае: нас чакае змаганьне, якога нельга спыняць; дамагчыся нічога нельга, але калі-небудзь усё само лясьне. Бацька арыштаванага Цімафея Дранчука пытаецца: чым дапамагчы вязьням? Д. адказвае: трэба памагаць нявестцы і гадаваць унука. Алесь Белы пытаецца: якія каштоўнасьці робяць з нас і таварышаў у цывільным адну нацыю; Д. адказвае: "Мы ўсе – беларусы. Мы адна нацыя. Мы выхоўваемся ў адной маралі", і прапануе амапаўцам, якіх штурхаюць на незаконныя дзеяньні, мяняць працу. І г.д.

Гэта можна было б зразумець у духу вядомага тосту: "Дык вып'ем за посьпех нашае безнадзейнае справы!", але дзе тая справа? Гэта можна было б зразумець у духу Аляксандра Ўласава: "Усё будзе добра, толькі ня трэба нічога рабіць", але дзе тое добра? Людзі пытаюцца, што ім рабіць, адказ: цярпець.)

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 04:47 am
Powered by Dreamwidth Studios