Faites des perruques, maître André
Apr. 7th, 2006 02:52 pmА.Дынько на "Свабодзе":
Пакажыце яму хто-небудзь "Сакавіцкія дзёньнікі", калі ласка. Можна па-ўкраінску.
(У адказах уражвае беспрадметнасьць. Слухач просіць даць прагноз: будуць гайкі закручваць ці адкручваць? Д. адказвае: нас чакае змаганьне, якога нельга спыняць; дамагчыся нічога нельга, але калі-небудзь усё само лясьне. Бацька арыштаванага Цімафея Дранчука пытаецца: чым дапамагчы вязьням? Д. адказвае: трэба памагаць нявестцы і гадаваць унука. Алесь Белы пытаецца: якія каштоўнасьці робяць з нас і таварышаў у цывільным адну нацыю; Д. адказвае: "Мы ўсе – беларусы. Мы адна нацыя. Мы выхоўваемся ў адной маралі", і прапануе амапаўцам, якіх штурхаюць на незаконныя дзеяньні, мяняць працу. І г.д.
Гэта можна было б зразумець у духу вядомага тосту: "Дык вып'ем за посьпех нашае безнадзейнае справы!", але дзе тая справа? Гэта можна было б зразумець у духу Аляксандра Ўласава: "Усё будзе добра, толькі ня трэба нічога рабіць", але дзе тое добра? Людзі пытаюцца, што ім рабіць, адказ: цярпець.)
(Міхалюк: ) “[...] Як вядома, ува Францыі моладзь пратэстуе ў сувязі з праблемамі працаўладкаваньня. А тут выступіла й наша беларуская моладзь. Але чаму яна апынулася без падтрымкі палітычных лідэраў?”
(Дынько: ) “Адчуваецца, што вы задаяце пытаньне з Рыгі – каб зь Менску, то не пыталіся б”.
(Міхалюк: ) “Чаму?”
(Дынько: ) “Таму што гэты выступ быў арганізаваны нашымі палітычнымі лідэрамі. Гэта Мілінкевіч заклікаў да гэтага выступу. Гэта ён заклікаў людзей выйсьці на Плошчу”.
(Міхалюк: ) “Так, але калі ўсё ўжо адбылося!”
(Дынько: ) “Вы тут памыляецеся. Паглядзіце, як у Францыі арганізоўваюцца маніфэстацыі: [...]
Пакажыце яму хто-небудзь "Сакавіцкія дзёньнікі", калі ласка. Можна па-ўкраінску.
(У адказах уражвае беспрадметнасьць. Слухач просіць даць прагноз: будуць гайкі закручваць ці адкручваць? Д. адказвае: нас чакае змаганьне, якога нельга спыняць; дамагчыся нічога нельга, але калі-небудзь усё само лясьне. Бацька арыштаванага Цімафея Дранчука пытаецца: чым дапамагчы вязьням? Д. адказвае: трэба памагаць нявестцы і гадаваць унука. Алесь Белы пытаецца: якія каштоўнасьці робяць з нас і таварышаў у цывільным адну нацыю; Д. адказвае: "Мы ўсе – беларусы. Мы адна нацыя. Мы выхоўваемся ў адной маралі", і прапануе амапаўцам, якіх штурхаюць на незаконныя дзеяньні, мяняць працу. І г.д.
Гэта можна было б зразумець у духу вядомага тосту: "Дык вып'ем за посьпех нашае безнадзейнае справы!", але дзе тая справа? Гэта можна было б зразумець у духу Аляксандра Ўласава: "Усё будзе добра, толькі ня трэба нічога рабіць", але дзе тое добра? Людзі пытаюцца, што ім рабіць, адказ: цярпець.)
no subject
Date: 2006-04-07 05:48 pm (UTC)і ен бачыў Сакавіцкія дзеннікі. Дарэчы мне яны, напрыклад, наогул не падабаюцца якраз сваім песымістычным настроем.
no subject
Date: 2006-04-07 08:43 pm (UTC)Мне тут сапраўды бачыцца нейкая неадэкватнасьць. Гэтаксама як на мітынгу ў Купалаўскім скверы 25.03 -- дагэтуль зграбаю з вушэй
лапшулокшыну, навешаную тады.no subject
Date: 2006-04-07 08:57 pm (UTC)no subject
Date: 2006-04-07 08:58 pm (UTC)no subject
Date: 2006-04-07 09:46 pm (UTC)Вось з гэтай ініцыятывай ні ўлады, ні лідэры ня ведалі, што рабіць. Першапачаткова, відаць, меркавалася спусьціць усё за тыдзень на тармазах, а тут пайшло на абвастрэньне; адцурацца ад такой падтрымкі сябе лідэры не маглі, стаць на чале -- не хацелі. Урэшце прыйшоў лясьнік і ўсіх выгнаў.
no subject
Date: 2006-04-08 02:04 am (UTC)Гэта праўда, што частка штабістаў па-сутнасьці "зьліла" ў той дзень, але ёсьць і прыклад таго ж Янукевіча, які ды-джэіў палову ночы ў гарадку пакуль ня быў арыштаваны, ды й сам Мі, даволі адказна сябе паводзіў, хаця ўжо быў хворы. Асабістай прысутнасьцю, канечне ж, справа не вычарпалася - генэратар напрыклад, ня зь неба зваліўся.
У прынцыпе, меркаваньне пра абсалютную стыхійнасьць пратэсту на плошчы, такое ж памылковае, як і прыпісваньне ўсіх заслугаў паліт.лідэрам.
Праўда пасярэдзіне.
/АЧ
no subject
Date: 2006-04-08 02:06 am (UTC)no subject
Date: 2006-04-14 01:26 am (UTC)http://miram.livejournal.com/427411.html?thread=1231507#t1231507
no subject
Date: 2006-04-10 12:18 am (UTC)Вашыя ініцыялы мне, на жаль, нічога ня кажуць.
no subject
Date: 2006-04-10 03:23 am (UTC)Аляксей Чар-ў. Прывітаньне Мікола!
no subject
Date: 2006-04-10 03:45 am (UTC)Я - каб усё было ясна - не сьцьвярджаю, што М. якімсьці чынам кіраваў акцыяй. Але дакладна ведаю, што да зьяўленьня намётавага мястэчку актыўна рыхтаваліся ня толькі адасобленыя індывіды, але й самыя розныя арганізацыі палітычнай апазыцыі, сярод якіх і здаровая частка штабу. Проста суб'екты гэтага працэсу дзейнічалі паасобку, без узгадненьня, таму цяпер у кожнага будзе свая вэрсія наконт таго, хто першы адкрыў Амэрыку. Насамрэч, ніхто не адкрыў, бо пасьля ўкраінскага майдану намёты ў Менску не маглі ня быць пастаўленыя.
Усе жадаючыя проста сышліся ў патрэбны час у адным месцы. То бок, у некаторым сэнсе так, стыхія. Але "старая" генэрацыя актывістаў не была пасіўнай часткай, "негатовай да падзеяў".
no subject
Date: 2006-04-14 01:24 am (UTC)У тым,што ты кажаш, самае цікавае -- дата 20 сакавіка:
Вынікае, што яшчэ 19-га такіх планаў не было, і, склікаючы людзей цягам кампаніі на плошчу, М. не разьлічваў, што там нехта заначуе. Няясна, што пасьпеў штаб зрабіць, каб зьдзейсьніць сваю пастанову (тут ужо задаешся пытаньнем, а каторай гадзіне яна была прынята).
Далей мы маем згодныя заявы з абодвух штабоў, што намётавішча ўзьнікла стыхійна. Калі я цябе слушна зразумеў, ты кажаш, што Мажэйка схлусіў, каб выставіць К. дурнем; у такім разе няясна, навошта гэта было патрэбна (любая грызьня толькі адбаўляе павагі да ўсіх удзельнікаў, хлусьня пагатоў), але па-любому ўсе гэтыя тактычныя расклады забыліся ўжо праз тыдзень, а слова -- не верабей. Сам М. таксама казаў людзям у намётавішчы, што гэта ён да іх далучаецца.
Вэрсія пра стыхійнасьць, як на мой розум, нашмат выгаднейшая для М., чым вэрсія, што гэта ўсё было арганізавана ім або ягоным штабам: ён жа хацеў падтрымкі зьнізу -- вось яна.
Мае крыніцы ўскосна пацьвярджаюць твае словы пра некалькі незалежных асяродкаў, адкуль людзі прыйшлі на плошчу з намётамі паасобку. Якая ў гэтым была роля штабоў -- пытаньне адкрытае.
no subject
Date: 2006-04-07 09:50 pm (UTC)20-га19-га".no subject
Date: 2006-04-07 06:04 pm (UTC)http://syarzhuk.livejournal.com/287446.html
no subject
Date: 2006-04-07 06:09 pm (UTC)Праблема ў тым, што ў Дынька не было шмат часу для роздуму, таму ён ў цэйтноце месцамі адказваў стандартнымі штампамі ці вось так, як ты тут цытуеш.
br23.net
no subject
Date: 2006-04-07 08:37 pm (UTC)А наконт аўдыё-афармленьня і фармату... ведаеш, калі я слухаў "галасы", у тым ліку "Свабоду", праз глушылкі, -- пра гэта неяк ня думалася.
no subject
Date: 2006-04-07 08:43 pm (UTC)no subject
Date: 2006-04-07 11:29 pm (UTC)no subject
Date: 2006-04-08 01:31 am (UTC)Simulated Diamond Engagement Rings
Date: 2011-09-22 04:28 pm (UTC)