Mar. 11th, 2007

miram: (Default)
Под катом -- наш результат на чемпионате страны.
Осторожно, бездуховное выражение. Уберите от мониторов детей, женщин и монашествующих )
Озверин -- сила. Кажется.
miram: (Default)
http://jeans-by.com/2007/03/10/dlja_chego_nam_nuzhen_den_belorusskogo_edinstva.html

(via [livejournal.com profile] rubon)

Артыкул даводзіць слушнасьць ідэі пра яднаньне бел-чырвона-белых з чырвона-зялёнымі. Два першыя камэнтары пад ім -- экзальтавана станоўчыя, але ад наведнікаў, зарэгістраваных толькі што, 8 і 11 сакавіка. (UPD: другі сьцерся.) Сфармуляваны шэраг меркаваньняў пра магчымыя перамовы з Эўропаю за апазыцыйным пасярэдніцтвам, пра легалізацыю б-ч-б сьцягу праз яго спалучэньне з чырвона-зялёным, пра тое, каб апазыцыі вярнуць сабе лёзунг "За Беларусь!" (апошняе -- найслушнейшае).

Навошта ўвесь гармідар? Паглядзім, якіх мэтаў мяркуецца праз яго дасягнуць. Адразу адкідаем "нацыянальнае адзінства", як рэч невымяральную; легітымацыю б-ч-б сімволікі, як другасную; пасярэдніцтва ў перамовах -- бо такія рэчы вырашаюцца ня мітынгамі (хоць ананімны аўтар і намагаецца пераканаць у адваротным). Застаецца адзін вымяральны паказчык, названы мімаходзь у перадапошнім абзацы:

Если получится, то 25 марта мы увидим и людей под красно-зелёными флагами. А не увидим 25-го - придут позже, на следующую акцию.


Будзем хадзіць на акцыі, і ад таго настане шчасьце. Чым больш нас будзе, тым больш настане шчасьця. А калі НЕ хадзіць... не, гэта ніяк немагчыма: калі ёсьць акцыі, трэба на іх хадзіць, а як жа ж. А то шчасьця ня будзе. І акцыяў.

(Такое ўражаньне, нібыта аўтары ідэі адчулі нястачу людзей, гатовых ісьці за імі на барыкады, і наважылі пашырыць сваю аўдыторыю коштам "балота" або сьвядомых праціўнікаў. Толку з гэтага звычайна не бывае. Чужыя не прыходзяць, бо вобраз ворага склаўся трывалы, а свае затое адчуваюць здраду ідэалам, дэмаралізуюцца і разьбягаюцца. Далей, сказанае тычыцца сьвядомых прыхільнікаў і праціўнікаў; "балота" ня ходзіць ні на якія мітынгі, а калі ўсе ж прыходзіць, то ня дзеля колеру сьцягоў.)

Названа і супольная ідэя, якая павінна ўсіх аб'яднаць:

Ведь большинство людей по обе стороны баррикад хотят одного - жить в независимой благополучной европейской стране.


Калі б рознасьць патэнцыялаў ва ўяўленьнях пра канкрэтны зьмест кожнага з трох названых парамэтраў і пра шляхі ўсталяваньня абмаляванага тут залатога веку ўдалося перавесьці ў электрыку, энэргетычная праблема ў маштабах краіны вырашылася б надоўга.

Зьвяртае на сябе ўвагу другі абзац:

Не стоит обращать внимание на крикунов с интернетовских форумов - их борьба виртуальна, серьёзного влияния на положение дел они не имеют. Большей частью, это больные люди, которые себя считают истиной в последней инстанции и не воспринимают реальной жизни, проводя всё свободное время с компьютером.


Пасьля чаго пералічваюцца аргумэнты праціўнікаў ідэі -- узятыя, трэба здагадвацца, не з інтэрнэту, а пачутыя ад кагосьці сур'ёзнага і ўплывовага -- і фармулююцца адказы на іх, адрасаваныя, зноў жа трэба здагадвацца, нармальным, здаровым людзям, якія за кампутарам штаны не праседжваюць, вось толькі на хвілінку зазірнулі ў інтэрнэт і адразу натрапілі на гэты артыкул.

Характэрна, што тая падзея, 89-я гадавіна якой будзе адзначацца ў гэты дзень, ня згадваецца ні разу.

UPD: мая спрэчка з [livejournal.com profile] worvik'ам пра ліст М. да Л.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 11:13 am
Powered by Dreamwidth Studios