Mar. 28th, 2007

Вікі

Mar. 28th, 2007 04:21 am
miram: (Default)
Факт: беларуская вікіпэдыя явачным парадкам пераведзена на афіцыйны правапіс, дагэтуляшняя вэрсія -- дзе абодва правапісы суіснавалі -- перанесеная на іншы дамэн. Абмеркаваньне тут і яшчэ шмат дзе.

Камэнтар:

1. Пакуль што асноўны плён гэтай акцыі -- кампрамэтацыя афіцыйнага правапісу. Паняволі задумаешся: няўжо манера пазначаць арфаграмы ўсё ж іманэнтна зьвязана з камісарскім стылем паводзінаў? Interna ideo de ortografio, ага.

2. Акцыя тым больш недарэчная, што вікі ж -- ня тая сфэра, дзе можна некаму нешта загадаць: вікіпэдыя робіцца дзеля цікавасьці, з патрэбы сэрца, адчуваньня грамадзкага абавязку і г.д., тут ніхто нікому нічога ня вінен. Але без калектыву аўтараў зрабіць тут нічога немагчыма ў прынцыпе. Цяпер бальшыню ранейшых аўтараў адштурхнулі. Звычайна людзі схіляюцца да афіцыйнага правапісу больш з рацыянальных меркаваньняў, а да альтэрнатыўнага -- з маральных; што зараз пераважыць?

3. Цікава, што адміністратары "нарматыўнай" вікіпэдыі на галоўнай старонцы ня столькі запрашаюць публіку да супрацоўніцтва, колькі перасьцерагаюць ад яго:

Калегі вікіпедысты, мы добра ведаем, што шмат каму беларуская мова не мова, калі яна нарматыўная -- дык, калі ласка, агледзьцеся, ці вы сапраўды хочаце супрацоўнічаць у праекце, які прынцыпова працуе толькі ў нарматыўным варыянце беларускай мовы.


Дарэчы, пытаньне на засыпку: што ў гэтай цытаце супярэчыць "нарматыўнаму варыянту беларускай мовы", г.зн. акадэмічным слоўнікам і граматыкам?

4. Найпрасьцейшае разуменьне "нарматыўнасьці" -- у спэлчэкера: ненарматыўна ўсё, чаго няма ў слоўніку. Але жыцьцё больш складанае, і мова таксама. У зьвязку з гэтым артыкулам прыгадваецца, як праф. Фёдар Янкоўскі рэгулярна ўжываў дзіўнаваты выраз "у мове грэкаў", бо пісаць "у грэцкай мове" ня мог як выкладчык пэдагагічнага інстытуту, а "ў грэчаскай" -- не хацеў, бо гэта не па-беларуску. "Спэлчэкерны" падыход стварае аблуднае кола: пры пасьлядоўным яго правядзеньні тое, што аднойчы трапіла ў слоўнік, павінна адгэтуль тыражавацца вечна, бо кожнае адхіленьне выявіцца ipso facto ненарматыўным. У першым класе, можа, так і трэба, але пражыць усё жыцьцё пад гэткаю фэрулаю -- барані Божа.
miram: (Default)
Пишет MAXIMUS_2002 на форуме sudden-strike.ru:

Если кто знает, то единственным военным Вузом готовившим военных специалистов лазерщиков бло Минское ВИЗРУ. Так вот после развала Союза естественно эти специалисты оказались не у дел, но оборудование учебный корпус все осталось. После посещения училища АГЛ, начальнику цикла занимавшемуся лазерщиками были выделены средства в размере порядка 400 млн.$, полигон и полномочия. Начальник цикла в один момент стал помошником президента, а полигон закрытой территорией. Это было в 1995 году, и по крайней мере в 1998 года разработки и эксперименты шли полным ходом.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 08:15 pm
Powered by Dreamwidth Studios