May. 10th, 2007

miram: (Default)
Як заўсёды, інтэрнэт скончыўся пад вечар сьвяточнага дня -- перад салютам. Паехаў па карткі, якраз засьпеў самы яго канец. Што прыкметна:

1. Апошні залп не чырвоны, а чырвона-зялёны.

2. Звычайна публіка вітае залпы невыразнымі выгукамі і сьвістам, лозунгаў не чуваць. Гэтым разам і падчас салюту, і пасьля няраз чулася "Бе-ла-русь!" і "Жы-ве Бела-русь!", збольшага ад грамадак вельмі маладых хлопцаў; апошнюю такую грамадку, чалавек 20, я сустрэў на праспэкце Скарыны праз больш як паўгадзіны пасьля салюту.

3. Практычна ня бачыў старых і нават пажылых, найбольш моладзь. Ну, праўда, і дожджык накрапаў.

4. Чуў, як сьпяваюць "Катюшу", "Лист зеленый, лист резной" і яшчэ нешта з таго ж шэрагу. І нейкі рэп.

5. Вельмі п'яных ня бачыў, толькі адну паненку, якая, ледзь трымаючыся на нагах, лавіла матор. Адзіны інцыдэнт -- калі нейкі хлопец уцякаў ад амонаўца (і такі ўцёк).

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 7th, 2026 09:02 am
Powered by Dreamwidth Studios