Lingua latina pro vernacula repudiata
Jul. 13th, 2008 02:41 pmВерш Кандрата Крапівы 1922 году, знойдзены Ўладзімірам Содалем і з ягонай прадмовай. Публікацыя: Наша слова № 2 (790), 10 студзеня 2007 г., с. 1.
Адкуль моўнае бязладдзе на Беларусі, або яшчэ раз пра шэсць гадзін
Мяне, дый не толькі мяне, а шмат каго (нядаўна сам прэзідэнт звярнуў на гэта ўвагу) турбуе, чаму на Беларусі нібыта ўжо суверэннай усё не па-людску, усё дагары нагамі: ліквідуюцца беларускамоўныя школы, гімназіі, ліцэі; не ў пашане шмат якія беларускамоўныя газеты, нават тыя, што ўжо сталіся легендаю. Воляю нейкіх звышразумнікаў наша родная мова ў роднай краіне амаль цалкам выгнана з тэлевізійнага эфіру... Прыклады гэтай моўнай дысгармоніі на Беларусі можна доўжыць і доўжыць. То адкуль яна, тая дысгармонія?
З'ява гэтая не новая, яна праз усё жыццё турбавала і знанага нашага байкапісца і мовазнаўца Кандрата Крапіву. Яшчэ ў далёкім 1922 годзе, на ранку свайго творчага шляху, будучы акадэмік даў належны адлуп усім моўным горатэарэтыкам у сваім сатырычным вершы "Шчыраму латыністу". Верш гэты малазнаны цяперашнім чытачам. А між тым ён, як учора пісаны, ніколькі не страціў сваёй надзённасці.
Уладзімір Содаль.
Шчыраму латыністу
Што вы, людзі!? Што вы!? Што вы!? --
Не было таго ніколі,
Каб у нашай роднай школе
Беларускай нашай мовы
Шэсць гадзін было на тыдні, --
Яна ж дзецям аж абрыдне,
Ды няма з яе карысці --
Забіваць адно галовы:
Лепш ужыць французскай мовы
Ды латынскай, як калісьці!..
Кажуць нават, што нядаўна
Хтось унёс праект, каб далей
У нашых школах выкладалі...
Па-кітайску (вось забаўна),
Беларус жа роднай мовы
Каб не мог ужыць і слова.
Трэба й мне адукавацца,
Бо й "Савецкай Беларусі"
Давядзецца скора, мусіць,
Па-кітайску друкавацца...
Латыніст заядлы, шчыры!
Пралупі ты зрэнкі шырай
Ды на дол спусціся з неба,
Наш таварыш безгаловы,
Дык убачыш, што нам мова
Беларуская тут трэба,
Як вада, як кавал хлеба,
Як расліне кожнай глеба.
11-XI-22 г. КРАПІВА.
("Савецкая Беларусь")