Паранаідальнае 3
Dec. 5th, 2009 11:09 pmБыў на "кніжным клубе" (начным кірмашы на Даўмана). Пытаўся, м.ін., "Паранойі". Разгаварыўся з цёткай і дзядзькам, якія ў іншыя дні гандлююць якраз каля "Белэкспа". Пачуў такое (канспэктыўна):
1. Прабягала, здаецца, пару клубаў (=тыдняў) таму, а так няма.
2. Кажуць, што забаранілі.
3. Хто? Ну хто ў нас усё забараняе?
4. Ну якое ў нас начальства, мы самі па сабе.
5. Я ніякага дакумэнта пра забарону ня бачыў і не расьпісваўся.
6. (На пытаньне: дык гэта зьверху вам прыйшоў загад пра забарону ці проста між сабой у гутарках згадвалі, што вось кнігу забаранілі?) Не, людзі кажуць.
Ідэя пра тое, што нейкае начальства забараняе гандлярам прадаваць тую ці іншую кнігу, успрымалася зь цяжкасьцю і патрабавала дадатковых тлумачэньняў. Пэўны адказ атрымаць было складана, але калі ён усё ж прагучаў, то зводзіўся да таго, што пра забарону "Паранойі" ходзяць толькі чуткі, а ніякі загад зьверху да маіх суразмоўцаў не даходзіў.