miram: (Default)
[personal profile] miram
Быў на "кніжным клубе" (начным кірмашы на Даўмана). Пытаўся, м.ін., "Паранойі". Разгаварыўся з цёткай і дзядзькам, якія ў іншыя дні гандлююць якраз каля "Белэкспа". Пачуў такое (канспэктыўна):

1. Прабягала, здаецца, пару клубаў (=тыдняў) таму, а так няма.
2. Кажуць, што забаранілі.
3. Хто? Ну хто ў нас усё забараняе?
4. Ну якое ў нас начальства, мы самі па сабе.
5. Я ніякага дакумэнта пра забарону ня бачыў і не расьпісваўся.
6. (На пытаньне: дык гэта зьверху вам прыйшоў загад пра забарону ці проста між сабой у гутарках згадвалі, што вось кнігу забаранілі?) Не, людзі кажуць.

Ідэя пра тое, што нейкае начальства забараняе гандлярам прадаваць тую ці іншую кнігу, успрымалася зь цяжкасьцю і патрабавала дадатковых тлумачэньняў. Пэўны адказ атрымаць было складана, але калі ён усё ж прагучаў, то зводзіўся да таго, што пра забарону "Паранойі" ходзяць толькі чуткі, а ніякі загад зьверху да маіх суразмоўцаў не даходзіў.

February 2026

S M T W T F S
1234567
8910 11121314
15161718192021
22232425262728

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Feb. 25th, 2026 06:06 am
Powered by Dreamwidth Studios