Mar. 1st, 2012

miram: (Default)
Паслы -- фігня. Во навіна дня.

Радыё Свабода: «Ля Менску зьявіцца кітай-горад»

«У Смалявіцкім райвыканкаме, дзе мы былі на прыёме ў старшыні Міхаіла Загорцава, было зададзена пытаньне: „А чаму ў парку будуць працаваць 600 тысяч кітайцаў?“ На што атрымалі адказ: „Гэта абавязковая ўмова інвэстара…“ [...]».

[...]

Актывіст гэтай кампаніі ["Гавары праўду"] Міхаіл Пашкевіч паведаміў «Свабодзе», што мае копію будучага ўказу Лукашэнкі аб умовах забудовы кітайскімі інвэстарамі індустрыяльнага парку.

Далей суразмоўца «Свабоды» тлумачыць:

«Высьвятляецца, што практычна ўсе дачныя каапэратывы трапілі ў зону будаўніцтва. Больш за тое, калі раней улады заяўлялі, што гэта будзе супольны бізнэс Беларусі й Кітаю, то не! У праекце ўдакладняецца, што толькі 40% атрымае беларускі бок і 60% — Кітай! І таму гэта будзе абсалютна кітайскі бізнэс па ўсіх кантрольных пытаньнях.

Ва ўказе напісана, што „інвэстар можа будаваць у адпаведнасьці з кітайскімі тэхнічнымі стандартамі“.

[...]

Пашкевіч кажа: для працы на кітайскіх прадпрыемствах у Беларусь будуць завезеныя амаль 600 тысяч найманых спэцыялістаў.


А што, заадно і дэмаграфічная праблема здымецца. За апошнія 10 гадоў насельніцтва Беларусі скарацілася якраз на паўмільёна. (2001 -- 9,957 млн; 2011 -- 9,487 млн.)

February 2026

S M T W T F S
1234567
8910 11121314
15161718192021
22232425262728

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Feb. 23rd, 2026 03:21 pm
Powered by Dreamwidth Studios