miram: (Default)
[personal profile] miram
Паслы -- фігня. Во навіна дня.

Радыё Свабода: «Ля Менску зьявіцца кітай-горад»

«У Смалявіцкім райвыканкаме, дзе мы былі на прыёме ў старшыні Міхаіла Загорцава, было зададзена пытаньне: „А чаму ў парку будуць працаваць 600 тысяч кітайцаў?“ На што атрымалі адказ: „Гэта абавязковая ўмова інвэстара…“ [...]».

[...]

Актывіст гэтай кампаніі ["Гавары праўду"] Міхаіл Пашкевіч паведаміў «Свабодзе», што мае копію будучага ўказу Лукашэнкі аб умовах забудовы кітайскімі інвэстарамі індустрыяльнага парку.

Далей суразмоўца «Свабоды» тлумачыць:

«Высьвятляецца, што практычна ўсе дачныя каапэратывы трапілі ў зону будаўніцтва. Больш за тое, калі раней улады заяўлялі, што гэта будзе супольны бізнэс Беларусі й Кітаю, то не! У праекце ўдакладняецца, што толькі 40% атрымае беларускі бок і 60% — Кітай! І таму гэта будзе абсалютна кітайскі бізнэс па ўсіх кантрольных пытаньнях.

Ва ўказе напісана, што „інвэстар можа будаваць у адпаведнасьці з кітайскімі тэхнічнымі стандартамі“.

[...]

Пашкевіч кажа: для працы на кітайскіх прадпрыемствах у Беларусь будуць завезеныя амаль 600 тысяч найманых спэцыялістаў.


А што, заадно і дэмаграфічная праблема здымецца. За апошнія 10 гадоў насельніцтва Беларусі скарацілася якраз на паўмільёна. (2001 -- 9,957 млн; 2011 -- 9,487 млн.)

Date: 2012-03-01 04:48 pm (UTC)
From: [identity profile] 4klove.livejournal.com
вспомнил бабушкину поговорку : "Пошел Китай - все кидай"

Date: 2012-03-02 08:39 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
У сэнсе -- кідай і ўцякай, бо на Кітай няма рады?

Date: 2012-03-02 01:47 pm (UTC)
From: [identity profile] 4klove.livejournal.com
але, пане, так

Date: 2012-03-01 06:34 pm (UTC)
From: [identity profile] maksim-l.livejournal.com
і мінскі водазабор трапляе ў гэтую зону

Date: 2012-03-02 08:40 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Угу. Поруч з "кітайскімі стандартамі" гэта гучыць шматабяцальна.

Date: 2012-03-01 09:36 pm (UTC)
From: [identity profile] arthin.livejournal.com
А военную базу?

Date: 2012-03-02 08:41 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Ну, не все сразу. Сначала парк, а там и базу можно. "Минск-2" ж под боком.

Date: 2012-03-02 09:38 am (UTC)
From: [identity profile] arthin.livejournal.com
О, ты прав. Ждем возникновения планов по расширению Минска-2.

Date: 2012-03-02 07:32 am (UTC)
From: [identity profile] 4klove.livejournal.com
почему-то все это меня совершенно не пугает(несмотря на незнание китайского)

Date: 2012-03-02 02:38 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
1. 600 тыс. = 5% насельніцтва Беларусі. А калі гэта без уліку сем'яў, то будзе і 10%, і больш. Гэта вялізны адсотак, які зьменіць усё.

2. Кітайцы калі куды прыходзяць, то ўжо не сыходзяць.

3. Наіўна думаць, што іх прысутнасьць абмяжуецца 80 км2 пад Смалявічамі. Як мінімум -- кітайскія вёскі, каб забясьпечваць іх прадуктамі (свае вяскоўцы ўсё роўна павыміралі, з Кітаю не навозішся, а наша ежа ім нязвыклая), нерухомасьць, якую яны будуць памалу адціскаць, і г.д.

4. Дзяржава гвалтам зганяе сваіх людзей зь зямлі, каб аддаць яе чужынцам. "Ідыятызм ці здрада?"

5. Уся гісторыя яшчэ раз пацьвярджае, што ў гэтай краіне права ўласнасьці -- нішто, і калі ты нечым валодаеш, дык толькі таму, што ніякаму начальству яно не спатрэбілася. (Там 30 дачных каапэратываў і 15 вёсак, участкі прыватызаваныя.)

6. Згодна з тым, што вядома дагэтуль, уся гісторыя выглядае як продаж добрага кавалка дзяржаўнай суб'ектнасьці за тры грошы. Падрабязьней: http://konbor.livejournal.com/605274.html . Пар. тс. біблійную гісторыю пра сачавічную поліўку.

7. Экалягічны аспэкт -- самы відавочны: як вышэй заўважылі, там менскі водазабор. Пры "кітайскіх стандартах" будаўніцтва гэта абяцае ў нашых кранах шырокі рэпэртуар займальнай хіміі.

8. Такі грандыёзны праект ніколі б не прайшоў, калі дзейнічаць адкрыта. Таму чыноўнікі прасоўваюць яго цішком. Адзінае, што цьвёрда абяцаў смалявіцкім дачнікам менскі абласны вэртыкальшчык Батура, -- правесьці грамадзкае абмеркаваньне. Гэта азначае, што абмеркаваньне правядуць, але а) адчэпнага, без шырокай агалоскі, магчыма з падстаўнымі ўдзельнікамі, каб потым сказаць -- мы абяцалі і правялі, а калі вы не прыйшлі, то гэта вашы праблемы; і б) ніхто не абяцаў, што з высновамі абмеркаваньня хоць хто будзе хоць як лічыцца.

9. Якія могуць быць плюсы? Доступ да сучасных тэхналёгіяў -- сьмеху варта: гэтыя тэхналёгіі самі кітайцы папераймалі ў Захаду, а ў нас іх асваеньне, як паказаў прыклад "Гарызонту", зводзіцца да пераклейкі лэйбаў. Доступ разам з кітайцамі на эўрапейскія рынкі -- гэта будзе доступ кітайскіх тавараў, а ня нашых. У прынцыпе магчыма было б уявіць сытуацыю, пры якой беларуская палітыка пачынае гойдацца не паміж Эўропай і Расеяй, а Расеяй, Эўропай і Кітаем -- што павялічыла б прастору манэўру. Але нашы талейраны паміж двума суседзямі ня могуць утрымаць раўнавагу, няўжо спадзяюцца абдурыць кітайцаў?

10.. У тое, што такі грандыёзны плян рэалізуецца на ўсю поўніцу, ня верыцца. Тым больш што ёсьць багата прыкладаў, калі падобныя маштабныя абяцанкі ператвараліся ў цяганьне ката за хвост (напрыклад, ранейшы праект чайна-таўну ў Лябяжым). І мы пакуль ня маем падпісанага ўказу, а толькі пераказ яго чарнавіка. Іншымі словамі, асноўная надзея -- на айчыннае разьдзяўбайства.

Date: 2012-03-03 08:03 am (UTC)
From: [identity profile] 4klove.livejournal.com
распил детектед

Date: 2012-03-03 04:16 pm (UTC)
From: [identity profile] 4klove.livejournal.com
....и все это очень похоже на ШОС своими руками :)

February 2026

S M T W T F S
1234567
8910 11121314
15161718192021
22232425262728

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Feb. 23rd, 2026 09:09 pm
Powered by Dreamwidth Studios