Mar. 6th, 2017

miram: (Default)
Полымя, 1980, № 6, сс. 188-193. Нумары эпіграм вылучаныя паўтлустым шрыфтам, хоць у часопісе -- звычайным. Разрадка ў заўвагах перадаецца курсівам. Самі заўвагі перанесеныя пад тыя эпіграмы, да якіх адносяцца, але з захаваньнем нумарацыі. Пагінацыя на пачатку часопісных старонак у фігурных дужках.

{188}

НОВЫЯ ПЕРАКЛАДЫ

МАРК ВАЛЕРЫЙ МАРЦЫЯЛ

ЭПІГРАМЫ

Прапаную ўвазе чытачоў «Полымя» ў маім перакладзе з латыні творы выдатнага рымскага эпіграматыка Марка Валерыя Марцыяла (жыў прыкладна каля 40—100 гг. н. э.), ураджэнца Іспаніі, аўтара захаванай да нашага часу 1561 эпіграмы. Read more... )

I. 19.

Элія, помню, зубоў у цябе ацалела чатыры.
         Кашаль адзін выбіў два, кашаль другі — яшчэ два.
Можаш спакойна цяпер кашляць ты цэлымі днямі:
         Трэцяму кашлю з табой болей няма што рабіць.

I. 20.

З глузду ты з'ехаў, ці што, мне скажы? Пры гурме запрашоных
         Ты шампіньёны адзін, Цыцыліян, тут жарэш.
Што ж пажадаць табе вартае гэткага пуза і горла?
         Хіба што з'есці грыбок той, што з'еў Клаўдзій калісь1.

1 Імператар Клаўдзій памёр, з’еўшы грыб, атручаны яго жонкаю Агрыпінаю.

{189}

I. 28.

Той, хто вам скажа: Ацэра ўчарашнім віном патыхае,
         Глупства звярзе, бо да дня глушыць Ацэра віно.
Read more... )

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 01:58 pm
Powered by Dreamwidth Studios