Вандроўка Lost and Regained
Mar. 15th, 2004 02:09 amУ РБС-2 (1982) пад словамі путешествие, странствие, скитание -- акрамя "падарожжа" і "блукання", толькі "вандраванне". Ужо быў падумаў, што з "вандроўкаю" як з "сярэднявеччам" -- якога да апошняга часу не было ў акадэмічных слоўніках, і толькі цяпер яно зьявілася нават у школьных дапаможніках (бачыў на вокладцы контурных карт па гісторыі для школьнікаў) -- але нарэшце "вандроўка" знайшлася. Пад словамі кочевание, кочёвка і кочевье.
У РБС-1 (1953) "вандроўкі" яшчэ не было нават пад кочевьем і кочеванием, толькі пад кочёвкой -- няйнакш з-за аднолькавай словабудовы. Затое ў РБС-3 (1993) яна ўжо і пад путешествием, хоць пад странствием і скитанием нямашака.
Дасьледаваньне стратэгіяў перакладу беларускай лексыкі расейскаю і наадварот у акадэмічных слоўніках, у сынхроне і дыяхроне -- было б нетрывіяльным. Прычынак да гэтага гадоў 15-20 таму зрабіў Пётра Садоўскі, "Час одуму", Полымя, № 5, 1986 (ці 1968? у спасылках разнабой, але, здаецца, зарана будзе); калі нічога ня блытаю, гэты артыкул быў перадрукаваны неўзабаве пасьля таго ў зборніку "Вобраз" (знайсьці і адсканіць). Нядаўна пра гэта ж, сярод іншага, пісаў у дзьвюх сваіх кніжках Сьцяцко.

no subject
Date: 2010-01-05 09:27 am (UTC)no subject
Date: 2010-01-05 09:47 am (UTC)no subject
Date: 2010-01-05 10:03 am (UTC)no subject
Date: 2010-01-05 10:35 am (UTC)no subject
Date: 2010-01-05 10:39 am (UTC)