miram: (Default)
[personal profile] miram
Дзень Волі, Дабравешчаньне, пачатак IV эпохі.

У Менску білі і затрымлівалі. (Рэпартаж радыё "Свабода"; уражаньні ўдзельніка -- [livejournal.com profile] miraslau; яшчэ трохі ўражаньняў -- [livejournal.com profile] bielarusaczka; ані згадкі -- на http://belta.by; на іншых сайтах з навінамі таксама не відаць). Паводле маіх зьвестак, затрыманьні былі і каля помніка Янку Купалу, куды прыйшлі з кветкамі і сьцягамі. Мянты ў цывільным -- не навіна, але тут яны былі з Расеі (Вячорка назваў Цьвер і Архангельск). Што б то значыла?

Мы тым часам вялі тур лігі А.

Date: 2004-03-26 12:06 am (UTC)
From: [identity profile] edricson.livejournal.com
>>Што б то значыла?

Напэўна, тое, што міліцыйнае кіраўніцтва ня хоча пасылаць на такія падзеі беларускіх мянтоў, бо "нашых б'юць". Чамусьці мне не здаецца, што гэта архангельская мянтоўка займаецца мэтанакіраванай дзейнасьцю супраць беларускае апазыцыі...

>>Мы тым часам вялі тур лігі А.

І як?:)

Date: 2004-03-26 02:17 am (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
Але гэта так некарэктна. Пасылаць на людзей ментоў зь іншай дзяржавы.

Date: 2004-03-26 02:19 am (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
Не пойміте меня превратно. :) Сам факт, што мянты разганяюць у Дзень Волі - гэта ўжо 90% працэнтаў праблемы. Але тое, што мянты зь іншай краіны, гэта па-мойму яшчэ такая дадатковая аплявуха і плявок у твар.

Date: 2004-03-26 03:19 am (UTC)
From: [identity profile] edricson.livejournal.com
Дык кто б сумняваўся. Толькi плявок з чыйго боку? :)

Date: 2004-03-26 08:16 am (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
Our beloved Lukashenka, of course, who else.

Date: 2004-03-26 08:17 am (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
А сьпікер МУС, дарэчы, абвяргае інфу. Кажа, што ў гэты дзень расейскіх курсантаў не было:

УПРАЎЛЕНЬНЕ ЎНУТРАНЫХ СПРАВАЎ АБВЯРГАЕ ІНФАРМАЦЫЮ ПРА ЎДЗЕЛ РАСЕЙСКІХ МІЛІЦЫЯНТАЎ
http://www.svaboda.org/news/articles/2004/03/20040326150530.asp

Date: 2004-03-26 05:04 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
І адзін мог схлусіць, і другі памыліцца. Пабачым.

Date: 2004-03-26 05:01 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Гісторыя пакуль што цёмная -- няясна, "а был ли мальчик", бо гл. ніжэй спасылку на абвержаньне гэтых зьвестак прэс-цэнтрам МУС. Ясна, што Архангельску і Цьверы нашыя расклады да аднаго месца :)

Тур -- прайшоў :) Мог быць і лепшым, штопраўды.

Уелкам ;-)

Date: 2004-03-26 03:29 am (UTC)
From: [identity profile] ausvald.livejournal.com
А можа гэта таму, што нашыя мянты адмовіліся біць сваіх?

Date: 2004-03-26 05:06 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Тэарэтычна магчыма, практычна вельмі малаверагодна. Чаму якраз цяпер?

Date: 2004-03-27 05:05 am (UTC)
From: [identity profile] ausvald.livejournal.com
Ну хто іх ведае, гэтых мянтоў...

Date: 2004-03-28 12:36 am (UTC)
From: [identity profile] antanian.livejournal.com
нашы мянты вясну ненавідзяць.
з-за гэтых дзіманстрацыяў людзі ня могуць на рыбу нармальна ў выхадныя зьезьдзіць. дык папрасілі таварышаў.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 12th, 2026 11:18 am
Powered by Dreamwidth Studios