Дзень Волі ў Баранавічах
Mar. 29th, 2004 05:48 amУ Баранавічах напярэдадні вывесілі шмат сьцягоў. А 17:00 некалькідзясяткаў чалавек сабралася каля Крыжа рэпрэсаваным міліцыянты загадалі прыбраць сьцяг, на адмову выклікалі машыну. Хлопцы хуценька сфатаграфаваліся ўскалалі вянок і сышлі ў касьцёл на імшу, а потым у адзін з лепшых бараў гораду дзе была замоўлена заля й бавіліся тамака да ночы.
Нешта пры такой навіне ўзьбягаюць на думку колішнія Дубаўцовы развагі пра нармальнасьць як ідэал і/ці нацыянальную ідэю.
А пры гэтых развагах -- вядомыя словы Льва Талстога Рорыху [Roerich] перад карцінаю "Ганец": "Зьнясе".