miram: (Default)
[personal profile] miram
Сабралі дырэктараў школ. Сказалі: грошай на вас няма і ня будзе, зарабляйце самі. І плян давялі. Школы, дзе менш за 600 вучняў (у Менску), будуць зачыняць.

Канец яшчэ адной прыгожай эпохі.
From: [identity profile] antanian.livejournal.com
Міколка, праўда што не бывае "чыстага" капіталізму\сацыялізму? Ці гэта я памыляюся?

Як заўзяты глядач БТ запэўніваю цябе, што сацыялістычнай рыторыкі тама мала. Зусім мала. Там больш панславізм разьліву часоў вясны народаў.:)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Не, не памыляешся :) Яны, строга кажучы, не фэномэны, а тэндэнцыі. Як я разумею.

А сацыялістычная і панславісцкая рыторыка адна адной не перашкаджаюць. Нават узаемна падмацоўваюцца. Бо ў гэтым панславізьме больш за палову ідэйнай прасторы займае крытыка Захаду. А яна, натуральна, антыкапіталістычная. А ў нас, адпаведна, павінна быць наадварот.

Іншая рэч, што публіка, слухаючы, усё гэта сама зьвязвае з райскімі брэжнеўскімі часамі :)
From: [identity profile] antanian.livejournal.com
Не, не перашкаджаюць... Але сацыялізьму ў целіку беларускім стала куды менш. Я нават бачыў підарачку пра гісторыю банкаўскай справы ў Беларусі. Граматна зробленая, між іншым.

Антызаходняя ісьцярыя, канешне, уражвае, але зараз яна пайшла на спад. Бо камусьці ж трэба ўцюхаць тыя Хімвалакны. Руськія ўсё ня скупяць:)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Скупяць. І менавіта яны. Не таму, што заплоцяць больш, як Захад, а таму, што Захад сюды грошы ўкладаць ня стане, бо ўжо ведае: тут яго кінуць і скажуць, што так і было. Ня кажучы ўжо пра геапалітычныя меркаваньні :)

У газэтах пішуць, што акцыянаваньне адбудзецца тады і тады. А паводле чутак, гарадзенскі "Азот" ужо закуплены Чарнамырдзіным, а гомельскія прадпрыемствы пойдуць на продаж увосень.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 11th, 2026 11:25 am
Powered by Dreamwidth Studios