М.Гроднеў: Парасткі новага
May. 18th, 2004 09:33 pmЗнайшоў нумар ЛіМу за 1960 год. Там на 1-2 старонках ці то апавяданьне, ці то нарыс М.Гроднева "Парасткі новага". Выдатны ў сваёй наіўнасьці ўзор камуністычнае прапаганды, "барацьбы добрага з лепшым" і г.д. Як сказалі б тагачасныя крытыкі, аўтар уздымае актуальнае пытаньне фармаваньня новага чалавека ў працэсе пабудовы камунізму. Кепская літаратура мае адну перавагу перад добрай: уся мэханіка, і ідэалагічная, і вобразна-сюжэтная, тут навідавоку. Сёньня гэтыя "Парасткі" цікавыя толькі як памятка ідэалагічнае мэтэаралогіі, але ў такой якасьці -- і ў адзінкавай колькасці, не як тады -- уражваюць. Нават ідыліі Фэакрыта або Гарацыя на іхнім фоне адліваюць суровым шаламаўскім гіпэррэалізмам.
Аўтар, М.Гроднеў, здаецца, той самы, што ў "Сказе пра Лысую Гару":
Літаратура і мастацтва
Аўторак, 28 чэрвеня 1960 года, № 52 (1481). С. 1-2.
Парасткі новага
Іх віталі сябры, віншавалі знаёмыя. Ва ўсёй вобласці гаварылі аб тым, што брыгадзе механізатараў калгаса імя Дзяржынскага прысвоена званне камуністычнай! Нават дужа вострая на язык учотчыца Ганна Вяроўкіна, якая рэдка каго пахваліць, і тая сказала:
-- Добрыя хлопцы!.. Заслужылі!..
Што можа быць даражэйшым за тое, калі людзі, з якімі ты рос, працаваў, скажуць пра цябе: старанны, сапраўдны друг, з ім можна і сёння ісці ў камунізм. Так гавораць пра Мікалая Вінакура, Уладзіміра Казлова, Васіля Шырокага ды пра ўсіх іх -- васемнаццаць, разам са Змітраком Арэшкам.
Але заслужаную ўзнагароду Змітрок Арэшка прыняў не адразу.
Гэта было відаць на сходзе, калі ў клуб сабраліся калгаснікі, каб выказаць хлопцам цёплыя, шчырыя словы, прысвоіць ганаровае званне.
Усе васемнаццаць сядзелі ў прэзідыуме. На тварах хлопцаў ззяла ўсмешка. Толькі адзін з іх -- Змітрок Арэшка -- адчуваў сябе ніякавата. Ён захінуўся за спіну старшыні калгаса і думаў пра тое, што яму надоечы сказала калгасніца Валянціна Бажанава:
-- Ты, Змітрок, хоць і новы чалавек, а скнарасці ў цябе, як у таго кулака Ярмолы.
"Валянціна праўду разанула ў вочы", -- думаў Змітрок. За май месяц яму, як брыгадзіру трактарнай брыгады, налічылі 350 працадзён. 350 у месяц! ніякай памылкі -- усё правільна. Усё па інструкцыі. Ад выпрацоўкі механізатараў і Арэшку налічаюць працадні. Іншы дзень -- да 15. Сказаць па праўдзе, а ці ён ператужыўся калі... У баразне, што здарыцца з трактарам, дык механізатары хлопцы кемлівыя. А ўвогуле, тэхніка спраўная. іншы раз, калі няма пільнай работы ў майстэрні, Змітрок і прагуляецца па полі, сходзіць паглядзець, як працуюць "ДТ" ці "Беларусь", паляжыць пад кустом і ўсё. А працадні ўсё роўна ідуць. Калгаснікі гэта бачаць. Ды і сам Змітрок ведае. Хоць брыгада за адзін тыдзень закончыла сяўбу, але ж ён не столькі працаваў, каб штодзённа яму перападала па 10-15 працадзён. Жонка з дачкой за месяц зарабляюць па 25, а ён адзін 350. За месяц толькі аднымі грашыма Арэшка атрымлівае каля дзвюх тысяч рублёў, а яшчэ ж прадукты...
Змітрок разумеў, што гэтыя нормы аплаты ў калгасе для брыгадзіра занадта высокія. Магчыма той жа самай Валянціне Бажанавай не даплачваюць з-за яго.
Калгаснікі выходзілі на трыбуну і гаварылі аб заслугах кожнага з васемнаццаці. Змітрок аднаго баяўся, каб не выступіла Валянціна Бажанава ці Ганна Вяроўкіна і не разанула, што, маўляў, Арэшку ганаровае званне прысвойваюць, а ён тым часам калгасныя працадні без меры заграбае. І наважыўся сам выступіць і сказаць, што гэтыя працадні яму назаляюць, як той мулкі хамут. Не па яго працы такая плата. Старшыня калгаса атрымлівае ў месяц 80 працадзён, а ён згодзен на 60. А на трыбуне нехта не шкадаваў слоў:
-- Гэта нашы лепшыя людзі... У іх трэба вучыцца, як працаваць, як сумленна жыць.
Але Змітрок не адважыўся выступаць. Перадумаў. Яго словы цяпер будуць недарэчы. Ідзе гаворка аб іншым, пра заслугі, а ён аб працаднях. Скажуць, што ён дзівак і нямаведама што чаўпе... Можна ж было пра гэта раней пагаварыць.
Пасля сходу калгасныя артысты пачалі ладзіць канцэрт для ўдарнікаў камуністычнай працы. Змітрок высядзеў усё першае аддзяленне. Але яму карцела іншае. А што калі хто-небудзь выйдзе на сцэну і пусціць сяброўскі жарт пра яго прагавітасць. Сораму ж не абярэшся...
На другую частку канцэрта Змітрок не застаўся.
Толькі выйшаў на ганак, яго сустрэла жонка Вера Раманаўна. Каля трыццаці год яны пражылі разам. Ніколі не сварыліся -- усё па згодзе. Але калі сказаць па праўдзе, дык ніколі і не хвалілі ў вочы адно аднаго. А цяпер Вера Раманаўна (кругом людзі былі) спярша руку падала Змітраку -- ну, мабыць, пажартавала, ці ж яны не бачыліся сёння, а потым (здзівіўся Змітрок, што здарылася з жонкай, ці яна чарку дзе перахапіла) абняла і пацалавала яго. Хто бачыў, усе смяяліся і не таму, што жонка мужа цалавала (якая жонка інакш паступіла б, калі муж у такім гонары), а што дужа скасавурыўся Змітрок. Быццам смех той і прагнаў Арэшку дадому.
Не ўседзела на канцэрце і Вера Раманаўна. "Жарты жартамі, а ўсё ж чаму не ў настроі Змітрок", -- думала яна. -- Можа, зноў радыкуліт ламануў яму паясніцу?"
Дома Змітрок сядзеў за сталом з газетай, а Галя, дачка, гатавала вячэру і расказвала, аб чым прачытала ў новым рамане. Змітрок улетку цэлымі днямі заняты. А звычка ў яго такая: узяў кніжку, сеў над ёю -- ні абедаць, ні вячэраць не будзе, пакуль не дачытае да апошняй кропкі. Улетку мала выпадае такіх дзён. А Галя, як ні кажы, хутчэй знойдзе вольную хвіліну заглянуць у кніжку. У іх такая дамоўленасць. Галя прачытае кніжку, перакажа бацьку, Змітрок прачытае -- таксама перакажа дачцы. Так яны і дружаць, як кажа Змітрок, на ўзроўні!
Так Вера Раманаўна і не зразумела, чаму хлопцы з брыгады мужа такія вясёлыя, шчаслівыя, а ён нават канцэрта не даглядзеў. Частушкі спявалі "Арэшка без агрэхаў". Яго на сцэну выклікалі... Колькі апладысментаў было!
Змітрок не хацеў гаварыць у той вечар жонцы аб сваіх намерах: хто ведае, як яна паставіцца да гэтага. А чаму канцэрта не даглядзеў, растлумачыў:
-- Ат не люблю, калі залішне хваляць.
Ноччу не браў сон Змітрака. Думаў, як пераканаць жонку. Яна добрая, руплівая. Дбае, каб усё было ў гаспадарцы. Хопіць, нагараваліся за вайну, доўга ў калгасе не было дастатку. Цяпер пажыць толькі. А калі жонка так скажа: "Курыца і тая пад сябе грабе, а ты ж чалавек". Няўжо спрэчкі будуць?
Раніцой Вера Раманаўна заўважыла:
-- Чуеш, бацька, што дачка кажа. Драп у магазін прывезлі. Паліто трэба, -- і лагодна ўсміхнулася. -- Нявеста наша Галя. На выданні. У калгасе атэлье няма, дык у Бабруйску трэба шыць. Каб жа дзяўчыне і да таліі прылягло, і ўсё, як мае быць.
Адна дачка ў сям'і. Па-бацькоўску Змітрок любіць Галю. Можа б для Міцькі, малодшага сына, што і адмовіў, а для Галі нават і пярэчыць не стане. Сапраўды, нявеста на выданні.
"Вось тут і не грабі пад сябе, як курыца", -- аж скаланула Змітрака.
Нічога не адказаў ён. Паснедаў і пайшоў у кантору калгаса. Галя ведала, калі бацька маўчыць, ён -- згодзен.
А Змітрок усю дарогу думаў: як быць? Можа, яшчэ адзін месяц пачакаць? Няхай у дачкі хутчэй паліто будзе.
У тую раніцу на прыём да старшыні было многа калгаснікаў. Таксама трэба было і Арэшку параіцца з імі, які трактар спярша ставіць на рамонт. (Зімой капітальны нават "ДТ" не рабілі, адкладалі на чэрвень. Яно ўлетку і зручней: дзень большы, цёпла).
У канторы якраз быў і Мікалай Вінакур. Калгаснікі яго ведаюць не толькі як камбайнёра, а і як сакратара партыйнай арганізацыі і як дэпутата Вярхоўнага Савета БССР ужо другога склікання. А Змітрок Арэшка ведае Мікалая Вінакура з самага дзяцінства. Басаногімі хлапчукамі яны бегалі разам. Гэта лепшы сябра яго. Іншы раз сустракаліся нягоды ў жыцці. Да каго Змітрок ішоў на параду -- да Мікалая. Шчырая душа ў яго да людзей. Ён і падлеткам быў кемлівы, у вайну -- салдатам мужным і цяпер -- чалавек разумны. Вось як бы ён, Мікалай, зрабіў, будучы на месцы Арэшкі?
-- Чуеш, папытаць хачу ў цябе, -- звярнуўся да яго Змітрок. -- Толькі адзін на адзін.
* * *
Вера Раманаўна недзе забавілася. Прыйшла дадому надвячоркам.
-- Бацькі няма яшчэ? -- адразу запытала ў Галі.
-- Няма.
-- Во, дачушка, -- яна прысела на зэдліку і заклапочана паківала галавой. -- Няхай мая доля была і ў нішчымніцы і ў галечы. Бацька, твой дзед, меў усяго гектар няўдобіцы і коніка, які ледзьве ногі цягаў. Мы насілі лапці на нагах ды зрэб'е на спіне. Што ж, беднякі былі. Ну, няхай сабе мы гаравалі. Час такі быў. А цяпер жа толькі жыць пачалі... Эх, Змітрок, Змітрок... Адзінай дачцы і той адмовіўся паліто купіць. Гэта ж падумаць... Во, чаму ён учора на канцэрце не застаўся... Сёння па ўсім калгасе загаварылі: Змітрок Арэшка на праўленне заяву падаў, каб працадні з яго абрэзалі. За май 350 налічылі, дык адмовіўся. Сказаў -- хопіць з мяне і 60. І назаўсёды так. Вось табе, дачушка, і паліто драпавае.
Галя аж прысела на зэдлік каля маці. Увесь дзень яна была вясёлая, увішная, амаль два працадні зарабіла. Нават Паўліне пахвалілася, што ў Бабруйскім атэлье паліто будзе шыць. А тут -- на табе. Не будзе ў яе паліто. У Наташы і ў Валі нават чарнабуркі ёсць, а ў яе сёлета паліто не будзе. Як гэта крыўдна дзяўчыне. Ці яна горшая ў бацькоў, ці працаваць лянуецца?
-- Не гневайся на яго, дачушка, -- суцяшала маці. -- Можа, яму прапанавалі гэтак зрабіць. Ці ён жа не хоча, каб у цябе паліто было? Не сумуй... Я атрымаю з калгаса, а потым што прададзім. Хай сабе не ў атэлье пашыюць, а гатовае купім. Усё роўна без паліто не будзеш.
Прыцемкам Змітрок прыйшоў дадому. Пад пахай прынёс ладны скрутак і паклаў яго на табурэтку. Хацеў паклікаць Галю, але яна ўжо спала.
-- Вячэраць ёсць што? -- спытаў у жонкі.
Вера Раманаўна паставіла на стол гарлач малака і падагрэтую бульбу. Змітрок моўчкі вячэраў, а яна, склаўшы рукі, стаяла каля печы і хоць бы слова яму сказала. Можа, яна пакрыўдзілася за дачку, а, можа, не хоча спаць перашкаджаць Галі. Але не вытрымала:
-- Як гэта здарылася, Змітрок? Цябе прымусілі заяву падаць, ці ты сам?
-- Сам...
Праз некалькі хвілін ён вылез з-за стала і паказаў на скрутак:
-- А гэта пакладзі ў шафу.
-- Што ж гэта?
-- На паліто Галі.
Не паверыла яна, што гэта сапраўды той драп, аб якім раніцой марыла Галя. Вера Раманаўна разгарнула скрутак, узрадвалася і пачала будзіць Галю:
-- Ты спіш, Галя, Галя?
-- Не чапай яе, -- пашкадаваў Змітрок. -- У сваім жа магазіне браў. Драп.
Вера Раманаўна з палёгкай уздыхнула і прысела на той жа зэдлік.
-- Трыццаць год скора, як жыву з табой, Змітрок. Чуеш? Трыццаць год, -- пачала яна. -- А ўсё не ведаю, што ў цябе за характар. Заяву падаў. Малайчына ты ў мяне!
-- Гэта каб вочы ад людзей не хаваць, -- сказаў Змітрок і дадаў: -- Ці ж я не такі як і ўсе ў калгасе?
М.ГРОДНЕЎ.
Бабруйскі раён.

Ну а вазьмі Шашкова з Гродневым --
Хто знае, што яны ядуць
І што за гной табе дадуць,
Якая вырасьце гародніна?
Калі глядзець на ўсё цьвяроза,
Дык, можа, ў іх і гной такі,
Як іх няякасная проза,
Дзе рост ня ў клубень, а ў пукі.

no subject
Date: 2004-05-23 08:29 am (UTC)no subject
Date: 2004-05-24 04:56 am (UTC)