miram: (Default)
[personal profile] miram
Атрымаў пашпарт. А ў ім сатанінскі нумар. Але розуму ня маю і зьлічыць вядомую лічбу ў ім ня ўмею. Яно і лепш.

Менскія бібліятэкі вельмі бедныя на літаратуру па азэрбайджанскай мове. Адзіны самавучак, што знайшоўся ў Акадэмцы (1977 году выданьня), ня мае слоўніка. У Нацыянальнай ёсьць яшчэ сёе-тое, праўда. Вучоныя трактаты пра асаблівасьці суфіксацыі і да т.п. тонкія матэрыі ня лічацца.

Ксэрыць трэба ў Нацыянальнай -- таньней на 1/3--1/2, чым у Акадэмцы: 110-120 vs. 180 за А4, а на аўтаматычным ксэраксе дык увогуле ад 80. Але на той аўтамат трэба нейкая адмысловая картка.

На выставе ў Нацыянальнай на 1 паверсе, сярод іншага, ратапрынтныя выданьні 1947 году з лягера ўцекачоў у Ватэнштэце, лікам тры. Першае асабліва ўражвае. Ці перавыдаваліся яны? Шкада, што ўсё за шклом і не пагартаеш.
  • Даніэль Дэфо. Рабінзон Крузо. Пераклаў з ангельскай мовы на беларускую С.Коўш. Выданьне Беларускага Дапамаговага Камітэту, Ватэнштэт, 1947.
  • Оскар Уайльд. Шчасьлівы прынц. (Казка.) Пераклад з ангельскага Л.Хвалько. Выданьне Беларускага Дапамаговага Камітэту, Ватэнштэт, 1947.
  • R.L.Stevenson. Чортава бутэлька. THE BOTTLE IMP. Ватэнштэт, 1947.
У Доме кнігі ня мог ня ўзяць зборнік 1966 году "Лексикология и словообразование древнерусского языка": там два артыкулы нябожчыцы Н.Г.Міхайлоўскай. (Гэта ж я яшчэ не нарадзіўся тады.) А пра тыя 22 тамы, на якія аблізнуўся прагна, але марна, лепш прамаўчу.

Date: 2004-06-12 09:32 pm (UTC)
From: [identity profile] sinistrorsum.livejournal.com
Азэрбайджанская мова? Але якія ж цікавыя кнігі на гэтай мове можна прачытаць,вядома, што нават Нізамі пісаў па-персідску?

На свеце чалавека назаві,
Які ніколі ні кахаў, не марыў,
Над чыім сэрцам
Мудры Нізамі,
Як уладар жаданы не ўладарыў.

(Рыгор Барадулін "Азербайджану")

:)

Наконт "Евангельля ад Іуды" - паводле матэрыялаў Schneemelcher'а (я знайшоў тую кнігу "Neutestamentliche Apokryphen" [Tübingen 1990], пра якую я ўжо згадваў), тэкст 'дагэтуль' так і ня знойдзены:

"Um über Gegenstand und Inhalt des Apokryphons etwas auszumachen, sind wir lediglich auf Vermutungen angewiesen...[As to the subject and content of the apocryphon, we are reduced to simple conjecture...]"

Date: 2004-06-13 01:30 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Пра цікавыя кнігі -- ня ведаю :) Асабіста я спадзяюся на гэтай мове пачытаць прынамсі бакінскія шыльды. Праз месяц з нечым (http://news.chgk.info/200407Baku-invit.html). (Праўда, пасьля некалькіх гадоў нявыезду за мяжу ў гэта ня надта верыцца... пабачым.) І трэба ж з нечага пачынаць знаёмства з цюркскімі мовамі, а то я пра іх дагэтуль ведаю, акрамя назваў, толькі пару страшных словаў, як "аглютынацыя" ці "сінгарманізм" (хоть имя дико...).

Дзякуй за зьвесткі пра "Эв. ад Юды". Я так разумею, гэта на сёньня апошняе слова навукі :)

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 6th, 2026 07:23 pm
Powered by Dreamwidth Studios