miram: (Default)
[personal profile] miram
Сабж. Паводле пастановы КДБ РБ. З забаронай уезду ў Беларусь на 5 гадоў. З гэтай прычыны скандал -- на ўзроўні ўкраінскага і беларускага МЗС.

Імя Падаляка мне спачатку трапілася ў "Белорусской газете", дзе ён палосамі гнаў аналітыку. Потым стаў пры "Нашай Свабодзе" (выдаванай Паўлам Жуком) выпускаць дадатак "Политика", па-расейску, запаўняючы яго на 3/4 сабой. Там завёў сэрыю кампраматных артыкулаў пра першых асобаў дзяржавы, грунтаваную нібыта на нейкім сакрэтным дакладзе ФСБ. Сярод іншага, напісаў пра старшыню Камітэта дзяржкантролю Тозіка, што той наязджаў на генпракурора Шэймана. Тозік падаў у суд і выйграў: ніякага дакумэнтальнага падмацаваньня Падаляк з Жуком суду не прадставілі. Грошай на штраф у "Нашай свабоды" не было, то яна мусіла здохнуць. Пазьней у інтэрвію нейкай незалежнай газэце Падаляк хваліўся, што ён "разбуральнік рэпутацыяў". Сёлета тыя ж двое, Жук і Падаляк, пачалі выпускаць новую газэту -- "Время". Пару разоў мне яе ў скрынку дарма кідалі.

Што цікава ў сітуацыі: 1) роля КДБ у справе -- раней здавалася, што гэта ня іхная кампэтэнцыя; 2) аказваецца, Падаляк ня толькі этнічны ўкраінец, але і грамадзянін Украіны.

Date: 2004-06-23 03:00 pm (UTC)
From: [identity profile] baleslau.livejournal.com
Можа і добра , што гэтага "разбуральніка" дэпартавалі?

Date: 2004-06-24 04:43 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Ат, усё на лепшае ў гэтым найлепшым з магчымых сьветаў :)

Date: 2004-06-26 11:51 am (UTC)
From: [identity profile] baleslau.livejournal.com
Такі дзэнбудызм для мяне недасягальны -я спрабую ацэньваць кожную падзею з пункту гледжаньня свайго разуменьня дасканалага і "найлепшага" сьвета. У нейкім дзёньніку прачытаў, што Падаляк калісьці працаваў на адно з ФМ радыё (Бі-Эй), і тады пісаў разгромныя "разаблачальныя" артыкулы супраць усіх астатніх ФМ-станцый, у тым ліку, супраць 101.2, якая яшчэ тады гучала ў эфіры.

Date: 2004-06-27 12:53 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Гэткі падыход быў бы цалкам апраўданы, калі б мы ведалі ўсё (ці прынамсі дастаткова), каб выносіць слушныя суджэньні. Але так бывае вельмі рэдка, і то збольшага ў дробных рэчах. "У рэчаіснасьці ўсё ня так, як на самой справе".

Далей, калі выносіць суджэньне пра тое, добрая ці дрэнная пэўная рэч для той ці іншай канкрэтнай справы -- прыкладам, высылка Падаляка для дэмакратыі ці там свабоды слова ў Беларусі -- яшчэ можна, хоць і з агаворкамі, то для ўсяе сьветабудовы ў цэлым ("з пункту гледжаньня свайго разуменьня дасканалага і "найлепшага" сьвет[у]") -- нерэальна, калі толькі ты ня маеш Агульнай Тэорыі Ўсяго. (Ці карэктна выносіць ацэнкі "добра/дрэнна" ў справах такога маштабу -- само па сабе нетрывіяльнае пытаньне.)

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 01:09 pm
Powered by Dreamwidth Studios