miram: (Default)
[personal profile] miram
12:40 Выйшаў з дому
13:30 Магілёўская. Дождж.
13:55 Стаў на М1. Дождж прайшоў. Перада мной стаіць МАЗ бяз кузаву, потым пад'язджае другі.
14:05 МАЗы рушылі. Першы спыняецца і мяне падбірае. Абяцае давезьці да плацёжкі.
14:45 Каля 400 км. Спыніліся на паўгадзіны – другому МАЗу трэба гайкі падкруціць. Нарэшце спыніўся легкавік, дзе знайшоўся патрэбны ключ.
16:20 Плацёжка пад Крупкамі. За 40 хвілін спыняюцца 4 машыны да Крупкаў. Не вядуся.
17:00 Легкавік да расейскай мяжы. Кіроўца расказвае, як сустрэў ПЛАСаўца, што не хацеў жаніцца, пакуль ня зробіць кругасьветнага падарожжа, і пільгрыма з Канады. Сам з Баранавіч, мае завярнуць з трасы праз пару км за расейскай мяжой.
19:00 (маскоўскі час 20:00) Расейская мяжа. Шматкіламэтровая чарга фураў на мытні. Вырашаю ехаць далей. Кіроўца з уласнай ахвоты падвозіць мяне аж пад Смаленск (асобны яму дзякуй за гэта).
21:00 Смаленск. Прашуся ў польскую фуру. Не бяруць. Праходжу за мост на горку, займаю пазыцыю. Міма праязджаюць, сярод іншых, колішнія МАЗы.
22:00 Цямнее. Перамяняю пазыцыю – на пару сот м далей. Амаль адразу вырульвае жыгуль, праязджае міма, запыняецца, дае задні ход. Пэнсіянэр да Сафонава.
23:15 Сафонава. Прамінаем пост ДАІ, высаджваюся на другой запраўцы (таньнейшай). Вячэраю.
0:30 Вяртаюся да паста ДАІ. Спрабую ўпісацца ў машыны, запыненыя гаішнікамі. Марна.
2:30 Знаходжу адносна сухое месца пры дарозе, уладкоўваюся падрамааць.
4:30 Пад'ём, як толькі можна разгледзець час на гадзіньніку.
5:00 Са стаянкі вырульвае фура. Прашуся. Бяруць. Едзем паціху – каля 60 км/г.
7:45 Каля 90 км ад Масквы ўсе фуры запыняюць да 9:00. Выстройваецца доўгая калона. Праходжу скрозь – ніхто не бярэ. Міма праносіцца легкавік і абломвае люстэрка аб мой заплечнік.
9:00 Калона рушыла. Я таксама – пешкі.
9:30 Паваротка на Дорахава і Вераю. Амаль адразу рэйсавы аўтобус на Маскву. Білет каля 60 руб. ($2).
11:30 Масква, Беларускі вакзал.

Суб’ектыўнае ўражаньне такое, што па Беларусі стоп лепшы, як па Расеі. За ўсю дарогу бачыў у Беларусі 4 стопшчыкаў (пара пад Менскам, двое паасобку на пад’ездзе да расейскай мяжы), у Расеі ніводнага. Фуры на хаду не спыняюцца, хіба на стаянцы ёсьць шанец ушчаміцца. (Палякі звычайна адгаворваліся, што няма месца, толькі адзін сказаў, што забаронена браць пасажыраў, бо груз не застрахаваны.) Лакальны трафік нашмат больш прыязны да стопшчыкаў. Можа, варта арыентавацца на яго? І ісьці па старой смаленскай дарозе, а не па М1? (Кажуць, М1 стане платнай, калі давядуць да ладу старую смаленскую, каб быў выбар – платная зручная ці дармовая, але менш зручная.)

Сафонаўскі пэнсіянэр расказваў. Ён паводле адукацыі энэргетык, рабіў на шахце (у Сафонаве буры вугаль). Потым сышоў адтуль, але зарана: неўзабаве (гадоў дзесяць таму) шахты зачыніліся, і пры звальненьні ўсім пісалі прафэсійную хваробу – вібрацыю, нават начальнікам участкаў, якія толькі з паперкамі справу мелі; а тады да пэнсіі ідзе значная надбаўка. Таму ён мае меней грошай, чым мог бы. Зарплаты рабочых у Сафонаве – 2-4 тысячы, у асобных высокакваліфікаваных да 8-10 тысяч, але такіх на ўвесь горад адзінкі. Заводы збольшага стаяць, чвэртка гораду робіць у Маскве, бо там і праца, і грошы, а самі масквічы, кажа, рабіць ня ўмеюць і ня хочуць. А ў Ярцаве, што мы праязджалі, яшчэ горш – там заводаў удвая менш, і людзей у Маскву адыходзіць ня чвэртка, а палова.

Date: 2004-08-12 10:53 am (UTC)
From: [identity profile] mashiki.livejournal.com
Знаешь, по субъективным наблюдениям, стоп чем восточнее - тем хуже:)))) Кста, про сибирский стоп так и не поговорили:) Оооооо, там ТАКОЕ!!!! Хочу уже, если честно. В Называевск!!! К оводам!!!! Когда если тебя через 3 часа забрали - это ЩАСТЬЕ!!!

Date: 2004-08-12 11:05 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Нашел на карте этот твой Называевск. Суровое место, должно быть.

Из минчан, которые этим летом отправились в Сибирь, один, по слухам, добрался благополучно, а другого побили и ограбили где-то на границе Иркутской обл. и Красноярского края. Остался без документов. Похожая история, но еще более безбашенная, вырисовывается из ЖЖ [livejournal.com profile] scandal_maxа.

Date: 2004-08-13 08:05 am (UTC)
From: [identity profile] mashiki.livejournal.com
Называевск, по счастью, не мой:) А насчет суровости - поехали, покажу:)

Битому минчанину сочувствую. Граница Иркутской области и Красноярского края - действительно суровое место. Хотя, по слухам, красивое.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 04:24 am
Powered by Dreamwidth Studios