Страх беларушчыны
Aug. 30th, 2004 03:21 amРадыё "Свабода", рэпартаж пра збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты:
Спасылка па тэме (via
udod99; гл. асабліва высновы ў апошніх 5-10 абзацах).
(Зборшчык подпісаў: ) “Калі зьбіраеш подпісы па беларуску, людзі даюць іх вельмі неахвотна. Галоўнае, каб не БНФ, каб не па беларуску. Гэта выступае раздражняльным фактарам. Яны пачынаюць сьціскацца, напружвацца. Баяцца нават беларускай мовы. У іх БНФ, беларуская мова – гэта такія страшылкі”.Пра такое стаўленьне і да БНФ, і да мовы вядома ня першы год. Звычайна яго сьпісваюць на камуністычную/кагэбэшную/прарасейскую/лукашысцкую... прапаганду. Мне ні разу не траплялася дасьледаваньня, якое паспрабавала б высьветліць, чаго ж гэтыя людзі баяцца насамрэч? Тут жа ня проста нязгода з палітычнай пляцформай, тут страх, фрустрацыя, а за імі заўсёды стаіць нешта глыбейшае. Што?
Спасылка па тэме (via
no subject
Date: 2004-08-31 10:54 pm (UTC)А можа, на зборшчыку кашуля нясьвежая? А можа, ён замалады ці, наадварот, застары? Ці папросту з другой фразы пачынае ціснуць і хаміць? "Ці Вы ня любіце Лукашэнку. як не люблю го я" эт цэтэра.
Ніводнага разу я ня чуў з дзьвярэй: "Мы не падпішам, патамушта Вашага языка ні панімаем" ці "ня уважаем" ці "зачэм Вы на нём гаварыце". Калі каго з-за мовы згубіў, некага напэўна знайшоў.
RYCYNA.