miram: (Default)
[personal profile] miram
За акном каторую гадзіну раве газонакасілка. Добра, што ня маю стрэльбы.

Газонакасілка напэўна даражэйшая за касу, якой раўнялі тыя ж газоны яшчэ гадзў дзесяць назад. І, здаецца, маруднейшая. Дык чым яна лепшая?

Date: 2004-09-02 02:09 pm (UTC)
From: [identity profile] zmila.livejournal.com
мяркую, проста хадзіць лягчэй чым хадзіць і махаць рукамі :)

Date: 2004-09-02 03:02 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Але слухаць гэтае бэльканта...

Date: 2004-09-02 03:24 pm (UTC)
From: [identity profile] zmila.livejournal.com
ёсьць яшчэ адна падобная музыка: калі зьдзіраюць слой асфальта.

Date: 2004-09-02 03:46 pm (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
Вельмі цікава, у кожнага ёсьць свой гук, які яму (ёй) проста ЖУДАСНА не падабаецца. Для мяне, напрыклад, гэта нейкі тып войстрага скрыпу, скрыгату. Цяжка апісаць словамі (лепей даслаць .wav ;)). Напрыклад, яго можна дабіцца, калі кавалкам шкла пэўным чынам вадзіць па гладкай плястыкавай паверхні.

Цікава, ці ёсьць спэцыяльны тэрмін для гэтага? І што гэта ўвогуле азначае?

Date: 2004-09-03 02:15 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Ёсьць такое. Як называецца -- ня ведаю... ідыясынкразія нейкая? ну ня фобія ж... І ня толькі гук. Пар. сцэну з пацукамі ў "1984".

Date: 2004-09-03 10:51 am (UTC)
From: [identity profile] syarzhuk.livejournal.com
Ага, ў нашай школе ў кабінэтах працы былі дошкі зь нейкім шэрым пакрыцьцём. Калі на ніх пісалі крэйдай, атрымліваўся той самы гук, мяне заўжды гэта бянтэжыла

Date: 2004-09-03 01:29 pm (UTC)
From: [identity profile] shupa.livejournal.com
пенапластам па шкле beats them all

Date: 2004-09-03 02:13 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Ага, гэтых касароў потым бяруць у зьдзіральшчыкі асфальту. На павышэньне.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 04:24 am
Powered by Dreamwidth Studios