Перадвыбарчае
Sep. 29th, 2004 03:13 pmКінулі ўлётку Аляксандра Лягчылава. 1946 г.н. Журналіст, паэт, эканаміст. Прарэктар і дырэктар розных вучэльняў. Абяцанкі -- самымі агульнымі словамі: "Активно участвовать в разработке и реализации мер по предупреждению...", канкрэтная толькі адна: "Добиваться внесения изменений в Закон Республики Беларусь "О пенсионном обеспечении", учитывающих прямую зависимость платы и стажа работы". Вылучаны працоўнымі калектывамі ГУМу і ГД "На Нямізе", рэкамэндацыі кампазытара Лучанка і скульптара Івана Міско. Лозунгі: "Счастливый дом -- счастливая страна!", "Судьбу страны решать умом и сердцем!", "Спокойствие и согласие в обществе -- дело каждого политика". Далучаны тэлефоны службовых асобаў раённай адміністрацыі (без імёнаў і прозьвішчаў). Друк поўнакаляровы, хоць ня надта якасны, наклад пазначаны 3000. Фоткі: 1) А.Л. -- буйны план; 2) А.Л. -- сярэдні план, за пустым пісьмовым сталом; 3) на прыступках каледжу, дзе ён дырэктарам -- калектыўнае фота, А.Л. + нейкі дзядзька + 7 цётак у ордэнах з гвазьдзікамі; 4) калектыўнае фота -- А.Л. са студэнткамі + адзін студэнт; 5) А.Л. з паперкай перад мікрафонам, у канцэртным строі з гальштукам-матыльком.
Практычныя высновы: 1) у Менскім дзяржаўным гандлёвым каледжы поўна дзевак; 2) ну і ўсё.
Практычныя высновы: 1) у Менскім дзяржаўным гандлёвым каледжы поўна дзевак; 2) ну і ўсё.