Пайшоў на ўчастак каля 18 г. Людзі йдуць, кругом даволі ажыўлена. За паўсотні мэтраў чуваць сьпевы з рэпрадуктара: нешта лірычна-закалыхвальнае пра каханьне, па-расейску. Вісіць зводка пра колькасьць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі: першая лічба недзе каля 35%, а 14 г. -- 52%, а 17-й (?) -- каля 70%. На маёй старонцы сьпісу выбаршчыкаў запоўнена хіба палова. Кабінкі стаяць пры вокнах, фіранкі вісяць з двух бакоў -- ад залі і ад акна, але тыя, што ад акна, адхінуты і завязаны ў вузел; акно выходзіць ва ўнутраны дворык. Урнаў дзьве, бюлетэні з выбараў і з рэфэрэндуму кідаюцца ў любую ўперамешку; яшчэ адна стаіць заклееная і апячатаная: датэрміновае галасаваньне? Двое апазыцыйных кандыдатаў зьнялі свае кандыдатуры, застаўся Ўладзімір Колас + двое ягоных канкурэнтаў: адзін афганец, другі з ЛДПБ. Ніякіх прыкмет экзыт-полу. Якраз вывозілі пустую піўную ятку (унізе кег, зьверху пузаты кран з лягатыпам "Аліварыі") -- было халяўнае разьліўное піва, але скончылася ўжо. А ў бутэльках -- за грошы. У асартымэнце буфэту ўражваюць, побач з бананамі і цытрусамі, пяцікілаграмовыя сеткі з бульбаю. Цэны -- нічога экстраардынарнага; зьвярнула на сябе ўвагу сухая каўбаса за 13+ тысяч ($6+). У буфэце (школьная сталоўка) -- кампанія з паўтузіна дзядзькоў пад 50, пара гадоў пад 30, дзьве бабулькі.
Цікавей было ў
nikitossа. Яшчэ адну фацэцію ў фотках апублікаваў
baleslau.
Цікавей было ў
no subject
Date: 2005-03-06 09:23 pm (UTC)no subject
Date: 2005-03-07 12:38 am (UTC)"Камэдыя", словам. Яшчэ прымаўка ёсьць -- фацэція з панскіх ботаў (адзін згарэў, другі сабака зьеў). (Ф.Янкоўскі дае гэта ў іншай форме -- "Смех з панскіх ботаў: адзін згарэў, а другі сабака з'еў" -- і тлумачыць: "Прыказка з анекдота пра пана, боты якога вельмі тлуста намазалі салам і паставілі каля печы, адзін бот украў сабака, а другі згарэў".)