miram: (Default)
[personal profile] miram
За савецкім часам Беларусь мела статус саюзнай рэспублікі. З таго часу засталося больш звыклым называць яе "рэспублікай", а не "краінай", "краем", "дзяржавай" і г.д. Нядаўна юзэрка [livejournal.com profile] a_vgust адзначыла гэта ў сваёй захопленай одзе Беларусі ў [livejournal.com profile] minsk_by:
Беларусь... Теперь знакома с тобой. Страна (нет, они все говорят - республика!) очень спокойных и добрых людей, которым хочется улыбаться, брать за руки и дарить подарки..
На тым жа тыдні пра тое ж напісала менская юзэрка [livejournal.com profile] bullochka, пад характэрным сабжам "еще один признак неполноценности":
у нас редко говорят "наша страна", чаще "наша республика". Я всё детство считала "республику" териториальной единицей - покрупней области, но никак не государством.
Сапраўды, за савецкім часам так і было. Але гэта спэцыфічна савецкае ўжываньне слова. Яшчэ ў 1918 годзе Макар Краўцоў скончыў свой славуты гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" гэтак:
Браты! Да шчасьця мы падходзім,
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
Ў крывавых муках мы народзім
Жыцьцё рэспублікі сваей!
(Варыянт "Жыцьцё бацькоўшчыны сваей!", здаецца, пазьнейшы -- магчыма, зьмена матывавалася якраз моцнай асацыяцыяй "рэспублікі" з савецкім ладам. Яндэкс падказвае, што Юрка Віцьбіч і Алесь Змагар цытавалі якраз варыянт з "рэспублікай". У "Народным альбоме" альбоме "Я нарадзіўся тут", насуперак рыфме, засьпявалі "сваёй" -- паправілі казе хвост.)

Слова "рэспубліка" мела ў Краўцова зусім іншы пафас, чым цяпер. Кагадзе скінулі цара. Перад народам паўстала пэрспэктыва стаць гаспадаром на ўласнай зямлі. "Рэспубліка" азначала вольнасьць, самастойнасьць, народапраўства, самакіраваньне, агульную/ўсіхнюю справу, роўныя правы для кожнага -- усё тое, пра што за царскім часам можна было толькі марыць. Саветы выхаласьцілі з гэтага слова матыў адказнасьці за сябе і сваю дзяржаву, засталося толькі значэньне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі -- плюс дэкаратыўныя рытуалы дэмакратыі.

Ці вернецца ў агляднай будучыні да паняцьця "рэспубліка" гэты этычны аспэкт? Наўрад ці. Гэта запатрабавала б значнай архаізацыі грамадзтва. Яно павінна было б стаць нашмат больш маналітным (цяпер, наадварот, яно робіцца ўсё больш дыфэрэнцыяваным, на ўзор заходняга сьвету), альбо з яго павінен быў бы вылучыцца слой людзей, якія між сабой становяць такі маналіт і ажыцьцяўляюць дэмакратыю -- новая шляхта. Ні тое, ні другое не рэальна. Далей, рэспубліканскі лад, заваяваны ў свой час вялікімі намаганьнямі і вялікай крывёю, цяпер прымаецца за нешта цалкам натуральнае, "як жа іначай?" Гэтаксама сотні гадоў назад глядзелі на манархію; рэспубліканскі лад, вядомы з антычнай гісторыі, тады выглядаў залатым векам, а ў паасобных мройнікаў -- нерэальнай райскай будучыняй. Цяпер, наадварот, усё часьцей чуваць гаворкі пра перавагі манархіі, арыстакратычнага ладу і г.д.

Каб дацаніць рэспубліканскі лад, мала яго страціць. Трэба яшчэ ўсьвядоміць гэта як страту.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 02:16 pm
Powered by Dreamwidth Studios