miram: (Default)
[personal profile] miram
Каб чытаць ЖЖ у офлайне, паставіў рэкамэндаваны мне некалі Abilon; больш за суткі ня вытрымаў. Тармозіць і забівае дыск дэцымэтровымі тээмпэшкамі; да таго ж русыфікацыя стракаціць памылкамі ад няўважлівасьці. Вярнуўся на NewzCrawler; дзякуй, [livejournal.com profile] verybad!

Паэкспэрымэнтаваў з "Белазарам". Плюс: працуе. Мінус: закрыты фармат слоўніка, не рэдагуецца. Яшчэ мінус: каб дадаць слова, трэба націснуць на "энтэр" разоў дзесяць, поўную парадыгму так і не паказвае, дадаць адразу калекцыю словаў нельга.

Між тым на руках вялізныя зборы расейскіх і беларускіх словаформаў; нестае драбніцы -- мэханізму, каб адны да другіх прыпісваць. Магчымы варыянт -- апрацоўка паралельных тэкстаў (сродкамі розных CAT Tools?). Прыкладам, расейска-беларускі слоўнік Бібліі на падставе сынадальнага перакладу і тэксту Сёмухі. (Поўная калекцыя беларускіх перакладаў Сьвятога Пісьма была б яшчэ цікавейшай і яшчэ больш павучальнай, але -- ня сёньня і ня заўтра. У "Славянскай Бібліі" пакуль што, здаецца, толькі Сёмуха; хоць, мяркуючы па гэтай старонцы, найперш там Дзекуць-Малей/Луцкевіч.)

Каб адсартаваць слоўнікі з "Літары" пад 4Spell, прыдаўся Hieroglyph 3.7: умее сартаваць ня толькі па альфабэце, а й па даўжыні, прычым нават не адкрываючы зыходны файл у рэдактары.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 7th, 2026 02:26 am
Powered by Dreamwidth Studios