miram: (Default)
[personal profile] miram
Наконт перайменаваньняў. (UPD: Перайменаваньні-2: камэнтар)

  1. Машэраў -- сам адзін з пераможцаў, у гонар якіх пераймяноўваецца праспэкт. Стварыў падпольную арганізацыю, у партызанах быў камандзірам атрада, камісарам брыгады. Героем Савецкага Саюза стаў у 1944 годзе. На пасадзе першага сакратара ЦК КПБ апекаваўся будаўніцтвам Паркавай магістралі; калі загінуў, то яна і стала праспэктам Машэрава.


  2. Мікалай Дрозд (падпольная мянушка -- Дзядзя Вася) -- падпольшчык, рабочы лямцавай фабрыкі "Чырвоны Кастрычнік". Хаваў у сваёй кватэры зброю і лекі, ягоныя жонка і дзьве дачкі былі партызанскімі сувязнымі. Удзельнічаў у замаху на Вільгельма Кубэ. У верасьні 1943 г. немцы арыштавалі самога, жонку і адну з дачок, катавалі і забілі ў Трасьцянцы. Жыў на Заслаўскай, 33 -- таго дома цяпер няма. Калі там праклалі новую вуліцу, то назвалі ягоным імем.


  3. Іван Варвашэня -- таксама падпольшчык, потым партызанскі камісар на Случчыне. У адрозьненьне ад Дразда, дажыў на партыйных пасадах да 1957 г., пахаваны на Вайсковых могілках. Вуліца ягонага імя -- паблізу.


  4. Старабарысаўскі тракт - адна з нешматлікіх вуліц, якія захавалі даваенную і нават дарэвалюцыйную назву. Пераносіць гэтую назву на іншую вуліцу няма сэнсу. То і ня будуць.


  5. Вуліца Іерусалімская атрымала сваю назву зусім нядаўна, калі сьвяткавалася 3000-годзьдзе Іерусаліму, раней гэта быў адрэзак вул. Дразда. Паблізу -- абедзьве менскія сынагогі, на Даўмана і на Крапоткіна. Здаецца, ніводнага дома з адрасам на гэтай вуліцы няма; каб відно было, як яна завецца, з боку вул. Варвашэні паставілі адмысловы знак.


  6. Спасылаюцца на ініцыятыву вэтэранскіх арганізацыяў. Хто чуў пра такую ініцыятыву? Што за арганізацыі, калі і з якой ініцыятывай яны выступалі? Можна паверыць, што прасілі нешта неяк ушанаваць. Немагчыма паверыць, каб прасілі перайменаваць праспэкт Машэрава.


  7. У жыхароў адпаведных вуліц не пыталіся, вядома. Як жыхар перайменаванага праспэкта кажу гэта з пэўнасьцю.


  8. Зянон Пазьняк (яшчэ за талакоўскім часам, да сваёй палітычнай кар'еры) распавядаў, што Паркавая магістраль // праспэкт Машэрава ўпершыню зьявілася на менскім генплане, запраектаваным немцамі ў вайну. Асноўныя ідэі гэтага генплану, казаў З.П., пасьля вайны праводзіліся ў жыцьцё бальшавікамі. Калі так, -- іронія сітуацыі яшчэ большая.


  9. UPD: як нагадвае [livejournal.com profile] vadim_i_z, партызанскі парад 1944 г. адбыўся не "ў раёне плошчы Незалежнасьці", а на Чырвонаармейскай, дзе быў іпадром -- далекавата.

Няма словаў

Date: 2005-05-08 05:02 am (UTC)
From: [identity profile] bullochka.livejournal.com
адны выразы. Прычым "бяздухоўнымі словамі". Гэта ж...

Re: Няма словаў

Date: 2005-05-08 12:52 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Ага, яно і ёсьць.

Date: 2005-05-08 07:25 am (UTC)
From: [identity profile] beldmit.livejournal.com
Я правильно понял из приведенной тобой ссылки, что проспект Машерова, на котором ты живешь, переименуют, а из трех улиц сделают новый проспект Машерова?

То-то радости...

Date: 2005-05-08 11:56 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Не то слово.

Date: 2005-05-08 07:36 am (UTC)
From: [identity profile] vadim-i-z.livejournal.com
Согласен со всем, кроме Замест праспэкта Скарыны будзе вуліца Скарыны. Але такая вуліца ўжо ёсьць -- каля Акадэміі Навук. Што з ёй стане -- няясна.
Она уже несколько лет как Академическая.
См. также.

Date: 2005-05-08 11:57 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Убрал, спасибо.

Date: 2005-05-08 07:44 am (UTC)
From: [identity profile] vadim-i-z.livejournal.com
И ещё. Старабарысаўскі тракт - адна з нешматлікіх вуліц, якія захавалі даваенную і нават дарэвалюцыйную назву. Пераносіць гэтую назву на іншую вуліцу няма сэнсу. То і ня будуць.
Что тогда будет со строящейся станцией метро "Борисовский тракт"? "Спортивная" уже занята. "Московское кладбище"?

Date: 2005-05-08 11:58 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
"Библиотечной" назовут, делов-то.

Date: 2005-05-08 05:53 pm (UTC)
From: [identity profile] vadim-i-z.livejournal.com
Но библиотека - около "Востока".

Date: 2005-05-08 10:11 am (UTC)
From: [identity profile] mauz.livejournal.com
может, сделай кросс-пост в [livejournal.com profile] by?

Date: 2005-05-08 12:00 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Не люблю крос-постаў. Прарэкламуй, можа?

Date: 2005-05-08 12:46 pm (UTC)
From: [identity profile] mauz.livejournal.com
добавил в тот же пост, ага.

Date: 2005-05-09 09:32 am (UTC)
From: [identity profile] apelsssin.livejournal.com
Кошмар какой! Я переежаю жить на Скорины, а получится буду жить на Независимости? Что за маразм???? У нашего правительства голова не в порядке???

Какие нах "ветераны попросили"? Вот я попрошу посторить нам кинотеатр MAX в день кинематографа. Меня поддержат, знаю. Но кто сделает? Так что он то делает??? удооды!!!!!

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 01:09 pm
Powered by Dreamwidth Studios