miram: (Default)
[personal profile] miram
  1. Ідзе дэпэрсаналізацыя прасторы -- і горада, і краіны. Замест жывых людзей -- Скарыны і Машэрава -- абстрактныя паняцьці: незалежнасьць, пераможцы. Але гісторыю памятаюць не праз абстракцыі, а праз асобаў. Хто б у Расеі памятаў польскую вайну XVII ст., каб не засталося знакавых імёнаў: Лжэдзьмітрый, Іван Сусанін, Мінін і Пажарскі? Таму фактычна перайменаваньні працуюць на тое, каб сьцерці памяць -- і пра Залаты век, і пра апошнюю вайну.

    Гэта аналагічна мэтаду, які ўжываецца ў тэлевізійнай контрпрапагандзе. Брудам паліваюць не асобаў, а зборную і безыменную "апазыцыю", каб ніводнае імя адтуль ня вытыркнулася.


  2. Дадатковая іронія, зьвязаная з праспэктам Пераможцаў, -- у тым, што назва не ўдакладняе, якіх менавіта. Можа, грунвальдзкіх, а можа, і аршанскіх. Або ў бітве пад Леўктрамі, там жа таксама нехта перамог (фіванцы спартанцаў).


  3. Гісторыя зноў канцэнтруецца ў 20 ст. Пра гэта ўжо гаворана. У 1988 ці 1989 годзе часопіс "Беларусь" выпусьціў быў нумар з фатаграфіяй на ўсю вокладку: настаўніца піша на дошцы -- "Роднай Беларусі 70 год". Так і цяпер: усё, што зьвязана з дасавецкім часам, адсоўваецца на ўскраіну.


  4. Ні гарадзкія, ні дзяржаўныя ўлады не разумеюць Менск як сталіцу. Для іх гэта проста вялікі Нью-Бабруйск. Па-свойму яны пра яго дбаюць: каб быў добраўпарадкаваны, каб стаялі модныя дамы і ўсё такое. Але гістарычнага вымярэньня ня бачаць і не адчуваюць зусім. Адсюль і самаўпраўства ў зносе старых дамоў, і самадурства ў перайменаваньні вуліц.


  5. Імёны ўласныя па-беларуску і па-расейску гучаць і пішуцца блізка, а то і аднолькава. А вось імёны агульныя -- далёка не заўсёды. "Пераможцаў"/"Победителей", "Незалежнасьці"/"Независимости" -- гэты разнабой будзе толькі расколваць людзей. Divide et impera, ага.


  6. Што магло б зьмяніць сытуацыю? Пратэсты жыхароў? вэтэранаў? Слаба ўяўляю, як гэта можа арганізавацца і хто б гэтым заняўся. Ранейшая апазыцыйная сыстэма мабілізацыі грамадзтва, лічы, здохла, а новай не відаць. Хіба што самаарганізацыя зьнізу. А такое яшчэ бывае?


  7. Неяк вось так вось. ([livejournal.com profile] hvil via [livejournal.com profile] dmtr)


  8. Камэнтуе [livejournal.com profile] franz_josef (гл. таксама ягоны іншы, дакладнейшы камэнтар):
    проспект Скорины переименован в проспект Независимости. Это не так уж плохо - значит, независимость стала наконец значимой ценностью для белорусских властей.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 01:20 pm
Powered by Dreamwidth Studios