Перайменаваньні-2: камэнтар
May. 8th, 2005 08:36 am- Ідзе дэпэрсаналізацыя прасторы -- і горада, і краіны. Замест жывых людзей -- Скарыны і Машэрава -- абстрактныя паняцьці: незалежнасьць, пераможцы. Але гісторыю памятаюць не праз абстракцыі, а праз асобаў. Хто б у Расеі памятаў польскую вайну XVII ст., каб не засталося знакавых імёнаў: Лжэдзьмітрый, Іван Сусанін, Мінін і Пажарскі? Таму фактычна перайменаваньні працуюць на тое, каб сьцерці памяць -- і пра Залаты век, і пра апошнюю вайну.
Гэта аналагічна мэтаду, які ўжываецца ў тэлевізійнай контрпрапагандзе. Брудам паліваюць не асобаў, а зборную і безыменную "апазыцыю", каб ніводнае імя адтуль ня вытыркнулася. - Дадатковая іронія, зьвязаная з праспэктам Пераможцаў, -- у тым, што назва не ўдакладняе, якіх менавіта. Можа, грунвальдзкіх, а можа, і аршанскіх. Або ў бітве пад Леўктрамі, там жа таксама нехта перамог (фіванцы спартанцаў).
- Гісторыя зноў канцэнтруецца ў 20 ст. Пра гэта ўжо гаворана. У 1988 ці 1989 годзе часопіс "Беларусь" выпусьціў быў нумар з фатаграфіяй на ўсю вокладку: настаўніца піша на дошцы -- "Роднай Беларусі 70 год". Так і цяпер: усё, што зьвязана з дасавецкім часам, адсоўваецца на ўскраіну.
- Ні гарадзкія, ні дзяржаўныя ўлады не разумеюць Менск як сталіцу. Для іх гэта проста вялікі Нью-Бабруйск. Па-свойму яны пра яго дбаюць: каб быў добраўпарадкаваны, каб стаялі модныя дамы і ўсё такое. Але гістарычнага вымярэньня ня бачаць і не адчуваюць зусім. Адсюль і самаўпраўства ў зносе старых дамоў, і самадурства ў перайменаваньні вуліц.
- Імёны ўласныя па-беларуску і па-расейску гучаць і пішуцца блізка, а то і аднолькава. А вось імёны агульныя -- далёка не заўсёды. "Пераможцаў"/"Победителей", "Незалежнасьці"/"Независимости" -- гэты разнабой будзе толькі расколваць людзей. Divide et impera, ага.
- Што магло б зьмяніць сытуацыю? Пратэсты жыхароў? вэтэранаў? Слаба ўяўляю, як гэта можа арганізавацца і хто б гэтым заняўся. Ранейшая апазыцыйная сыстэма мабілізацыі грамадзтва, лічы, здохла, а новай не відаць. Хіба што самаарганізацыя зьнізу. А такое яшчэ бывае?
- Неяк вось так вось. (
hvil via
dmtr) - Камэнтуе
franz_josef (гл. таксама ягоны іншы, дакладнейшы камэнтар):проспект Скорины переименован в проспект Независимости. Это не так уж плохо - значит, независимость стала наконец значимой ценностью для белорусских властей.
no subject
Date: 2005-05-08 08:05 am (UTC)> ценностью для белорусских властей.
В Молдавии то же самое. Как только разгулялась независимость, немедленно перестали печатать не только хорошие книги, но и практически всякие :)
no subject
Date: 2005-05-08 12:05 pm (UTC)no subject
Date: 2005-05-09 10:34 am (UTC)no subject
Date: 2005-05-08 08:20 am (UTC)no subject
Date: 2005-05-08 12:07 pm (UTC)(В этом смысле судьба проспекта Машерова гораздо удивительнее, правда.)
no subject
Date: 2005-05-08 12:35 pm (UTC)Можа яму мазоліць вочы гэтае імя, бо яно мае вялікі іміджавы патэнцыял. За тоўстую жабу Машэраву гатовыя галасаваць, напэўна, працэнтаў 15-20 беларусаў толькі за тое, што яна - дачка Машэрава.
no subject
Date: 2005-05-08 12:52 pm (UTC)no subject
Date: 2005-05-08 05:38 pm (UTC)no subject
Date: 2005-05-09 12:35 pm (UTC)Здесь нет ничего удивительного. Рано или поздно лука должен был начать операцию по тихому выдавливанию имени Машерова из сознания электората. Последний юбилей победы в этом смысле -- самый удачный момент: так же, как и со связкой "беслан-референдум", лука виртуозно привязал вопрос переименования к "повестке дня", вогнав большую часть общества (как оппозицию, так и ветеранов) в состояние ступора и обеспечив, таким образом, беспрекословное выполнение приказа.
no subject
Date: 2005-05-10 04:43 pm (UTC)no subject
Date: 2005-05-10 04:53 pm (UTC)то есть, лукашенко -- это такой Прокруст эпохи телевидения: будучи vertically challenged в личностном плане (ну нельзя, имхо, выдавать банальное колхозное хамство за личную харизму), лукашенко не только укорачивает всех подряд до своего уровня, но и, на всякий случай, режет их до уровня газонной травы, оставляя одни лишь невыразительные пятки, лысины и шевелюры, принадлежность которых уже сложно установить.
no subject
Date: 2005-05-12 08:03 pm (UTC)Хотя сравнивать с Наполеоном, имхо, не очень лестно для Императора;)
no subject
Date: 2005-05-12 08:10 pm (UTC)no subject
Date: 2005-05-08 12:57 pm (UTC)no subject
Date: 2005-05-09 01:17 am (UTC)no subject
Date: 2005-05-08 01:01 pm (UTC)http://www.livejournal.com/users/rydel23/378381.html
http://www.livejournal.com/community/by/194051.html
http://www.livejournal.com/community/by/194444.html
http://www.livejournal.com/community/minsk_by/261315.html
http://www.livejournal.com/users/lejf/356515.html
http://www.livejournal.com/users/shumski/66694.html
http://www.livejournal.com/users/prof22/29798.html
http://www.livejournal.com/users/franz_josef/340700.html
http://www.livejournal.com/users/baleslau/114461.html
http://www.livejournal.com/users/fevra/101793.html1
http://www.livejournal.com/users/svensk_vanja/119800.html
http://www.livejournal.com/users/wlodek/121484.html
http://www.livejournal.com/users/juras14/138316.html
http://www.livejournal.com/users/ausvald/211727.html
http://www.livejournal.com/users/pacyfik/153165.html
http://www.livejournal.com/users/branislavauna/25395.html
http://www.livejournal.com/users/_aleh_/26631.html
http://www.livejournal.com/users/belarusian/9361.html
http://www.livejournal.com/users/unutranyholas/462195.html
http://www.livejournal.com/users/xto_tut/7280.html
http://www.livejournal.com/users/svensk_vanja/119362.html
no subject
Date: 2005-05-08 01:25 pm (UTC)http://www.livejournal.com/community/minsk_by/248365.html#comments
Аднак я спадзяваўся, што толькі іерусалімсую перайменуюць... дарэмна. атрымалася бздурства ня ведае мяжы...
no subject
Date: 2005-05-08 06:20 pm (UTC)Яшчэ раз дзякуй і дадатковыя пытаньні ад мяне
Date: 2005-05-08 01:05 pm (UTC)- Ці ёсьць сувязь зь нейкімі іншымі падзеямі? Ці ня ёсьць гэта спосабам адцягнуць увагу ад чагосьці іншага (прэсінгу ЗША, напрыклад?)?
- Якім будзе маштаб хаосу?
- Колькі будзе нам каштаваць гэтае перайменаваньне?
Re: Яшчэ раз дзякуй і дадатковыя пытаньні ад мяне
Date: 2005-05-08 02:41 pm (UTC)1. У прэзыдэнцкай адміністрацыі ведаюць 100% :) Журналіст, мабыць, пачаў бы з таго, што ўзяў сьпіс вэтэранскіх арганізацыяў і пачаў іх абзвоньваць. Толькі не пытайся, дзе бярэцца :)
2. Ня думаю, што гэта каб адцягнуць увагу. Незалежнасьць фіксуецца як прыярытэт, перамога ў вайне -- як асноўная падзея гісторыі. Усё ў духу бягучай ідэалогіі. У кантэксьце зьнешняга прэсінгу гэта хутчэй выглядае як заява пра гатоўнасьць да адпору і мабілізацыі.
3. Наўрад ці надта вялікі. Ну пагубляюць сотню-другую пасылак на пошце, ну колькі вашывых блохаў не перарэгіструецца. Што гэта ў параўнаньні з дзяржаўнымі інтарэсамі? А адміністрацыйная машына працуе гладка, калі хоча.
4. Не ўяўляю.
no subject
Date: 2005-05-08 03:03 pm (UTC)ЗЫ. Цікавая думка аднаго ЖЖ-юзэра (падзамочная):
тут вот что мне думается. не будет никакого переименования.
наверное. ;)
во-первых, "Минский горисполком до 31 декабря 2005 года должен принять организационные и другие меры по изменению названий проспектов и улиц".
к концу года, значит. то есть либо быстро все необходимое поделают, либо будет "в связи с возникшими сложностями решено отложить/перенести изменение названий". а проспект скорины - это не бетонный проезд, переименовать - не раз плюнуть. мне кажется, будет второй вариант, причем в конце еще и "виновных" накажут. ну, посодют или просто казнят. а там, глядишь, и выборы президентовы. в общем, какой-то сплошной несвойственный мне оптимизм. такие дела ;)
no subject
Date: 2005-05-09 01:40 am (UTC)Падзамочнік: тэарэтычна магчыма, а практычна я не ўяўляю, як такую гучную акцыю, разьлічаную на прапагандысцкі эфэкт (бо ніякага іншага не відаць), абвешчаную іменным указам у абыход звычайнай працэдуры, можна спусьціць на тармазах.
Пра незалежнасьць
Date: 2005-05-08 03:34 pm (UTC)Не сьмяшно.
Я думаю, усім зразумела, што маецца на ўвазе дзень "незалежнасьці" 3 ліпеня 1944 году, калі ў Менск увайшлі савецкія войскі.
Маецца на ўвазе "незалежнасьць" і варожасьць расейцаў ды белых россаў (або "савецкага народу") ад Эўропы і цывілізаванага сьвету.
Re: Пра незалежнасьць
Date: 2005-05-09 01:43 am (UTC)Re: Яшчэ раз дзякуй і дадатковыя пытаньні ад мяне
Date: 2005-05-09 05:21 am (UTC)no subject
Date: 2005-05-08 07:36 pm (UTC)з.ы. ну і хай заграбаюць нас менцяры!..
no subject
Date: 2005-05-08 08:14 pm (UTC)no subject
Date: 2005-05-31 06:59 pm (UTC)