Еклесиастес царя Саломона
Jun. 11th, 2005 02:00 amПачынаю выстаўляць "Эклезіяста", перакладзенага Францішкам Скарынам. Кніга выйшла 2 студзеня 1518 году ў Празе і стала пятай пасля Псалтыра, Іова, Прытчаў Саламона і Ісуса Сірахава.
Асноўны прынцып транслітарацыі -- як найпрасцей. Ніякіх надрадковых значкоў, літары толькі тыя, што ўжываюцца ў сучасным беларускім і расейскім пісьме, словападзел -- па-сучаснаму, пунктуацыя -- таксама, вялікія літары -- таксама, цітлы раскрываюцца, паеркі ігнаруюцца (калі не адпавядаюць канцавому мяккаму знаку), еры канцавыя адкідаюцца, усярэдзіне слова пакідаюцца. Дадаю нумары раздзелаў і вершаў паводле сучасных выданняў (Скарына раздзяляў вершы тлустай кропкай і шырокім прабелам, не нумаруючы). Паралельныя месцы, якія Скарына пазначаў на палях (з дакладнасцю да раздзела, а не да верша, як цяпер), апускаю. Лічбы перадаю арабскімі.
На пачатку кожнага раздзела -- кароткі пераказ зместу, зроблены Скарынам.
Для параўнання:
UPD: скарынаўскі арыгінал у фотакопіях, via
dyak:

- "Эклезіяст" па-царкоўнаславянску (PDF 89 Kb);
- ён жа па-расейску, HTML;
- ён жа па-расейску з праваслаўным камэнтаром ("Толковая Библия"), txt, 140 Кб;
- ён жа адразу на трох мовах: кожны верш па-расейску (сінадальны пер.), па-ўкраінску (пер. Агіенкі) і па-ангельску (King James Version);
- ён жа на сучаснай беларускай мове (пер. Васіля Сёмухі), HTML.