miram: (Default)
[personal profile] miram
Пачынаю выстаўляць "Эклезіяста", перакладзенага Францішкам Скарынам. Кніга выйшла 2 студзеня 1518 году ў Празе і стала пятай пасля Псалтыра, Іова, Прытчаў Саламона і Ісуса Сірахава.

Асноўны прынцып транслітарацыі -- як найпрасцей. Ніякіх надрадковых значкоў, літары толькі тыя, што ўжываюцца ў сучасным беларускім і расейскім пісьме, словападзел -- па-сучаснаму, пунктуацыя -- таксама, вялікія літары -- таксама, цітлы раскрываюцца, паеркі ігнаруюцца (калі не адпавядаюць канцавому мяккаму знаку), еры канцавыя адкідаюцца, усярэдзіне слова пакідаюцца. Дадаю нумары раздзелаў і вершаў паводле сучасных выданняў (Скарына раздзяляў вершы тлустай кропкай і шырокім прабелам, не нумаруючы). Паралельныя месцы, якія Скарына пазначаў на палях (з дакладнасцю да раздзела, а не да верша, як цяпер), апускаю. Лічбы перадаю арабскімі.

На пачатку кожнага раздзела -- кароткі пераказ зместу, зроблены Скарынам.

Для параўнання:


UPD: скарынаўскі арыгінал у фотакопіях, via [livejournal.com profile] dyak:

Date: 2005-06-10 11:54 pm (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
> прынцып транслітарацыі -- як найпрасцей

Тады ўжо давай нашу і замест и. ;)

> Скарына раздзяляў вершы тлустай кропкай і шырокім прабелам, не нумаруючы

Мой любімы сымбаль - •

І нават ня толькі мой. Вось адзін цудоўны ўкраінскі юзэр 8 лістапада 2004 году вырашыў пісаць • як Скарына. І сапраўды піша ў сваіх запісах замест кропкі гэты Скарынаўскі сымбаль.

Date: 2005-06-11 12:24 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Тады ўжо давай нашу і замест и. ;)

Не-а, гэта ўскладніць толькі справу. Як найпрасцей -- значыць, сярод іншага, як найменш зменаў у тэкст. Далей, калі абмежавацца сучаснай беларускай кірыліцай, як быць з "щ"? "ъ"? Далей, тады на кожным кроку з'явяцца дзікія арфаграмы накшталт: "почінается", "рекомая", "еже"... Так крок за крокам прыйдзем да перакладу замест транслітарацыі.

[livejournal.com profile] mojsije: сімпатычна, дзякуй за наводку, не бачыў; наконт вялікіх літар, якіх нібыта не было да Пятра -- гэта ён загнуў, глядзі таго ж Скарыну; а ў найдаўнейшых кірылічных помніках тэкст увогуле на словы не дзяліўся -- слабо аднавіць гэты звычай? ;-)

Date: 2005-06-15 02:48 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Яшчэ [livejournal.com profile] kosilova піша свае мэдытацыі з шырокімі прабеламі замест кропак.

Date: 2005-06-11 10:30 am (UTC)
From: [identity profile] ultracube.livejournal.com
Класна. Цікава паглядзець на розніцу.
А дзе можна пабачыць сканы двух кірылічных дакументаў з ВКЛ і Маскоўскага княства аднаго часу?

Date: 2005-06-12 03:21 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Розніца (тэкстуальная) будзе вялікая. Наконт сканаў -- не ведаю. Дакументы ВКЛ паспрабуй зірнуць на http://starbel.narod.ru (http://starbel.narod.ru), прынамсі я б пачаў адтуль, але не ведаю, ці што знойдзецца. Пра сканы маскоўскіх дакументаў не маю ніякага ўяўлення.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 07:46 am
Powered by Dreamwidth Studios