Указ 299 vs Арт. 30
Jun. 30th, 2005 06:02 pm- Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко 29 июня издал Указ №299 «О порядке уплаты сбора с физических лиц при пересечении ими Государственной границы Республики Беларусь через пункты пропуска».
- [Канстытуцыя РБ.] Артыкул 30. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права свабодна перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь, пакiдаць яе i бесперашкодна вяртацца назад.
"Бесперашкодна", адзначым, тычыцца ўезду, а ня выезду. Зрэшты, калі тут хто зважаў на гэтыя дэклярацыі?
no subject
Date: 2005-06-30 04:15 pm (UTC)no subject
Date: 2005-06-30 06:21 pm (UTC)no subject
Date: 2005-06-30 05:38 pm (UTC)Ці калі едзеш не за тысячу км, а ў суседнюю Польшчу ці Хахляндыю і на ўсё пра ўсё выдзяляеш, скажам, 30 баксаў. Тут б'е па карману істотна.
І наагул, справа ў маразьме.
no subject
Date: 2005-06-30 06:19 pm (UTC)Але тут важней іншае.
1. Новы ўказ супярэчыць Канстытуцыі. Чамусьці мне гэта муляе.
2. Гэта крок у напрамку да таго, каб замкнуць межы. Ня факт, што дойдзе да поўнага іх зачыненьня -- але выехаць з краіны робіцца хай на тры баксы, а цяжэй. Тэндэнцыя насьцярожвае.
3. У грамадстве існуе маўклівая згода, што фізычным асобам дзяржава дае большую палёгку ў параўнаньні з юрыдычнымі, якія займаюцца камэрцыяй. Розныя стаўкі за адны і тыя ж паслугі, напрыклад. Альбо -- экалагічны падатак на мяжы, які бярэцца з машыны, а не з чалавека. Больш ці менш удала дзяржава робіць выгляд, што бароніць інтарэсы паасобнага чалавека ці прынамсі пакідае яго ў спакоі. Указ № 299 парушае гэтую няяўную дамову.
4. У якой яшчэ краіне бяруць грошы пры пераходзе мяжы? Не за візу, не за білет, а за тое, каб прайсьці пад шлагбаўмам? Тым больш са сваіх жа грамадзян. Зноў з нас сьмех усяму сьвету.
5. Далей ідуць больш адцягненыя паліталагічныя меркаваньні, як тут (http://www.livejournal.com/users/franz_josef/366554.html), напрыклад. Але гэта ўжо надта далёка завядзе.
Паўтаруся, трывожыць ня столькі сам указ, колькі тэндэнцыя, якая за ім стаіць. Ёсьць адчуваньне, што гэта не апошняе дзіва перад выбарамі-2006.
no subject
Date: 2005-06-30 10:02 pm (UTC)Што гэта ў нас фактычна пустая паперка, мы ўсе ведаем. Ня ведаю, як вам, -- мне гэта нармальным не здаецца.
вы действительно считаете что несколько баксов на границе мера государства направленная на сохранение власти перед выборами...
"Десять старушек -- рупь", ага.
Я сапраўды думаю, што асноўная (ці адна з асноўных) прычына ўвядзеньня гэтага збору -- набліжэньне выбараў. Выбары, як вайна, -- гэта грошы, грошы і грошы. Асабліва пасьля нядаўніх заходніх дэмаршаў.
слушайте, не говорите чепухи, у меня у коллеги украли деньги и карточки под штутгартом и он очень конечно легко доехал домой с нулем... угу... два раза...
Спачуваю вашаму калегу, але не разумею, пры чым ён тут.
детский разговор из-за 3USD... вот уж действительно "нищие беларусы" :)
1. Абсалютныя лічбы гэтага збору ня надта важныя. Сымбалічная значнасьць указу № 299 нашмат большая за эканамічную.
2. Не паверыце -- у краіне поўна людзей, якім $3 -- таксама грошы.
no subject
Date: 2005-07-04 01:38 am (UTC)Па пунктах 1,2,4 -- цалкам згодны. Настолькі, што не разумею, на якім пустым месцы ўзьнікла спрэчка. Вас зачапіла, што цана пытаньня такая малая? Калі так, то колькі, па-вашаму, трэба спагнаць з чалавека, каб ён меў права быць гэтым незадаволены?
Паўтару яшчэ раз: рэч НЕ ў памеры новага збору, а ў тым, што ён а) незаконны (дакладней, неканстытуцыйны), б) незвычайны -- не прыняты ні ў якай, наколькі я ведаю, іншай краіне.
Уявім сабе, што ў вашым пад'езьдзе паставілі турнікет і бяруць за ўваход і выхад па 10 р. Вы не зьбяднееце, праўда ж? Але наўрад ці гэта вам спадабаецца.
ой... ну деньги деньги... и вы не знаете или не хотите знать сколько действительно денег уходит и сейчас к 3$ прицепились...
коллега к вашим словам - про то как вы без денег добираетесь в беларусь...
Спальны вагон -- не адзіны спосаб, каб езьдзіць па сьвеце. І далёка ня самы цікавы.
желаю вам быть человеком для которого эти 3$ все-таки не деньги, для примера, бокал пива в нормальном заведении стоит около 10000 бел.рублей и человеком который занимается делом а не соплями и пустозвоном
Дзякуй на добрым слове; і вам жадаю быць багатым і здаровым, а ня бедным і хворым.
no subject
Date: 2005-07-04 01:40 am (UTC)Еще по теме
Date: 2005-06-30 04:07 pm (UTC)Отменяют до сих пор.
Re: Еще по теме
Date: 2005-06-30 05:39 pm (UTC)no subject
Date: 2005-06-30 07:04 pm (UTC)- Свободный, - ответил Роман. - За пятачок.
no subject
Date: 2005-06-30 10:05 pm (UTC)