miram: (Default)
[personal profile] miram
Утраіх са [livejournal.com profile] zmila і [livejournal.com profile] antono сустрэліся з Фабрысам Карэ -- ён француз, выкладае ў нас у Акадэміі мастацтваў і хоча арганізаваць у Беларусі міжнародную тэатральную стажыроўку, дзе ўсе акторы будуць з розных краін Эўразьвязу, а рабочая мова -- эспэранта. Сымпатычны і энэргічны. Найбліжэйшая ягоная стажыроўка (усё яшчэ франка-расейская паводле мовы) будзе ў жніўні.

Потым на Машэрава. Лена і Таня далі жару на дарбуках (мы з [livejournal.com profile] antono пэрыядычна акампанавалі на бубне), а народ памалу падыходзіў паслухаць. Першым быў Іван, міліцыянт з Махачкалы, прыехаў сюды да бабулі ў госьці. Кажа, ад пачатку году ў Махачкале было 68 выбухаў. Але ўсе прызвычаіліся. Затое якія там вясельлі (300 чалавек -- малое, сьціплае, а часам і да 1000 даходзіць, і гэта толькі тыя, што сядзяць і бавяцца, ня лічачы тых, хто прыйдзе/павіншуе/падаруе грошы і пойдзе сабе). А якія пахаваньні (Расула Гамзатава або міністра фінансаў). Увулярны /к/ назваў "ударением". Казаў яшчэ, што там у асноўным 5 моваў -- аварская, кумыкская, лакская, лезгінская, даргінская; але апошнім часам з іх падняліся іншыя, так што ўжо, прыкладам, рутульцы кажуць, што не па-лезгінску гавораць, а ў іх свая рутульская мова.

Падыйшлі двое дзядзькоў усходняга выгляду (пачуўшы ў нашых паненак знаёмыя матывы), пасядзелі, паслухалі, потым старэйшы папрасіў дарбук і як урэзаў, то адразу натоўп падваліў і пусьціўся ў скокі. Аказаўся з Іраку (і перапытаў: ці ведаю я такую краіну. Цікава, хто яе яшчэ ня ведае?). Тым часам на суседняй лаўцы паненкі пад гітару сьпявалі "Трох чарапах". Калі сыйшлі іракцы і кампанія перабралася да іх, там завялі ўжо нешта з "Агаты Крысьці".

Народ памалу рассмактаўся, апошняя кампанія з крыптабарабаншчыкам прываліла і адваліла, можа, каля гадзіны ночы. Я паспрабаваў пабарабаніць і атрымаў камплімэнт, што для першага разу някепска; але проста фізычна адчувалася, як рытм высьлізгвае з рук і ледзь магу яго ўтрымаць.

У гэтай апошняй кампаніі знайшоўся хлопец, які займаўся некалі эспэранта, нават выгаварыў "mi estas studento". Думаю, такіх у Менску набяруцца сотні сама менш. Праблема "як іх вышчаміць" зводзіцца, насамрэч, да іншай, важнейшай: "куды іх зацягваць".

Нарэшце зьмерзьлі і перабраліся да мяне. Пасьля гарбаткі, музыкі і пад. раскатурхалі [livejournal.com profile] antono, бо яму на працу. Разам з ім і паненкі сыйшлі. Тэндэнцыя.

Наступная сустрэча заўтра, у чацьвер, а 19:00 на нулявым кіламэтры.

Спасылка па тэме @ [livejournal.com profile] zmila.

Date: 2005-07-23 06:15 pm (UTC)
From: [identity profile] antono.livejournal.com
Пра тэндэнцыю - :^)
Не зауседы. :^)))

Date: 2005-07-23 06:17 pm (UTC)
From: [identity profile] antono.livejournal.com
Dankon pro ligilo al Lernolibro pri darbukado :^)

Date: 2005-07-24 05:18 pm (UTC)
From: [identity profile] ksenia-sakhalin.livejournal.com
дуже цикаво, усе зразумила=)
дякую.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 10th, 2026 04:08 am
Powered by Dreamwidth Studios