miram: (Default)
[personal profile] miram
Чаргінец пахваліўся:
"Кембридж прислал мне золотую медаль за достижения в профессиональной политике в 2005 году".

Пасольства Вялікабрытаніі запыталася ў Кембрыджскім унівэрсытэце; там такім, вядома, не займаюцца.

Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра кантору пад назваю: The International Biographical Centre of Cambridge. Яны сапраўды знаходзяцца ў тым самым Кембрыджы, але да ўнівэрсытэта ня маюць дачыненьня. Існуюць ужо гадоў 30. Рассылаюць па сьвеце ўсім, хто ў нейкай сфэры засьвяціўся, лісты прыкладна такога зьместу: за вашую нямераную круць нашая крутая кантора вас абрала на чалавека года, калі хочаце дыплом (ці то мэдаль), які пра гэта сьведчыць, -- дайце грошы, вышлем. Грошы адносна невялікія, парадку $100. У Беларусь такія лісты пачалі прыходзіць ці то ў час перабудовы, ці то ўжо ў 1990-х гг. Напачатку пра іх пісалі ў газэтах, неўзабаве разабраліся. Адзін такі ліст я бачыў на свае вочы.

Date: 2006-01-10 07:01 pm (UTC)
From: [identity profile] maryjka-.livejournal.com
То бок, банальны лахатрон?

Date: 2006-01-10 07:48 pm (UTC)
From: [identity profile] antanian.livejournal.com
небанальны. Усё ў межах крымінальнага кодэкса.

Date: 2006-01-10 08:49 pm (UTC)
From: [identity profile] edricson.livejournal.com
Чаму лахатрон? Абодва бакi маюць тое, чаго жадаюць, -- клiент атрымлiвае папэрку, кантора -- грошы. Грамадзяне задавольненыя разыходзяцца па дамох.

Date: 2006-01-11 02:54 pm (UTC)
From: [identity profile] mirritil.livejournal.com
ніякага лахатрону, бо кліент задаволены.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 02:45 pm
Powered by Dreamwidth Studios