miram: (Default)
[personal profile] miram
Чаргінец пахваліўся:
"Кембридж прислал мне золотую медаль за достижения в профессиональной политике в 2005 году".

Пасольства Вялікабрытаніі запыталася ў Кембрыджскім унівэрсытэце; там такім, вядома, не займаюцца.

Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра кантору пад назваю: The International Biographical Centre of Cambridge. Яны сапраўды знаходзяцца ў тым самым Кембрыджы, але да ўнівэрсытэта ня маюць дачыненьня. Існуюць ужо гадоў 30. Рассылаюць па сьвеце ўсім, хто ў нейкай сфэры засьвяціўся, лісты прыкладна такога зьместу: за вашую нямераную круць нашая крутая кантора вас абрала на чалавека года, калі хочаце дыплом (ці то мэдаль), які пра гэта сьведчыць, -- дайце грошы, вышлем. Грошы адносна невялікія, парадку $100. У Беларусь такія лісты пачалі прыходзіць ці то ў час перабудовы, ці то ўжо ў 1990-х гг. Напачатку пра іх пісалі ў газэтах, неўзабаве разабраліся. Адзін такі ліст я бачыў на свае вочы.

Date: 2006-02-11 02:47 pm (UTC)
From: [identity profile] euga.livejournal.com
З Днём нараджэння! :)

Date: 2006-03-05 04:32 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Дзякуй!

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 02:45 pm
Powered by Dreamwidth Studios