Дзень Волі '06
Mar. 25th, 2006 07:39 pmВярнуўся з мітынгу. Пры мне было мірна. Далейшае пісаў, яшчэ ня ведаючы пра бітву на Нямізе.
1. Сцэнка ля ГУМу. Падземным пераходам да "Макдоналдса" не прайсьці, а зьверху стаяць гаёвыя і ветліва ўгаворваюць не парушаць правілаў. Усё абсалютна карэктна, як у палаце лордаў. Людзям нібыта і хочацца на той бок, пэрыядычна ўзьнікае ідэя рынуцца ўсім гуртам, але ледзьве гаёвы да іх абернецца -- ніякавеюць. Некалькі чалавек перабеглі сабе. Я адыйшоўся і таксама перабег пустую вуліцу.
2. У Купалаўскім скверы народу -- да 10 тыс. Я прабраўся да помніка і ўбачыў колішняга правакатара. Ён стаяў пры самым Купалавым калене (адтуль найлепшы агляд, лепш відаць было толькі тым траім, што на дрэва ўзьлезьлі), крычаў "Жыве!" і ўсё такое. Чамусьці мяне гэта не зьдзівіла.
(Дзеля справядлівасьці трэба прызнаць: ня выключана, што ён такі не правакатар, а проста ідыёт.)
3. Сам мітынг -- дыскатэка бяз музыкі. Рэжысура на вышыні, толькі дробныя накладкі: польская дэпутатка гаварыла па-польску -- Вячорка для прыліку спытаўся потым, ці патрэбны пераклад, але перакладаць так і ня стаў. Пэўна, каб не зьбіваць драйву.
4. Казулін сказаў (далей усе цытаты -- па памяці): "сама жизнь показывает, что Октябрьскую площадь надо переименовать в площадь Независимости или Свободы" (у публіцы зьдзівіліся і загукалі: "Каліноўскага!"). Гразнова заклікала народ не разыходзіцца, пакуль усіх ня вызваляць; гэтая, відавочна нерэальная, ідэя разьвіцьця не атрымала. Уладзімір Арлоў расказаў, як быў на судзе над сваім сынам Багданам, і што арыштанты, якіх ён бачыў, -- зьбітыя, галодныя, ім вады папіць не даюць. Андрэй Хадановіч прасьпяваў без акампанэмэнту сьвежую песьню "Памяці намётаў" на матыў "Bella ciao".
5. Пасярод рэжысуры былі 2 (дзьве) рэчы, якія публіка зрабіла сама, без накачкі ад выступоўцаў. Адна -- закідалі сьнежкамі апэратара БТ (я стаяў далёка, бачыў толькі, як узьляталі адзінкавыя сьнежкі). Другая значнейшая. Вылез нейкі дзеяч пазьнякоўскай партыі, пачаў распрагаць, што галоўны і вечны вораг Беларусі -- Расея, і нешта пра Барыса Стамахіна. Публіка пачала скандаваць: "Нет вражде!" -- дзеяч хутка згарнуўся.
6. Уразіла дакладнасьць, з якой скончылася асноўная частка: без 1 хвіліны 15. Гэта -- умеюць.
7. Нават слушныя рэчы на гэтай дыскатэцы гучалі фальшыва. Людзей прывёў сюды гнеў, а ім 2 гадзіны наганялі аптымізму.
8. Недзе ў 1990-х мітынгі пазбавіліся музыкі. Адна рэч -- ісьці з аднадумцамі, падпяваючы "Пагоні", і другая -- выгукваючы (а часьцей мармычучы) "Радзіма -- свабода -- далоў Луку-урода". Таму, хто прыдумаў гэтую завядзёнку, належыцца мэдаль ад улады за кожную такім чынам праведзеную акцыю. Безмузычнае -- безмазовае, гэта гарантыя, што публіка не захоча прылучацца да маніфэстацыі.
9. Літаратура па тэме:

Робкий бежит назад, трусливый нейдет вперед; робкий не защищается, трусливый не нападает. Нельзя надеяться ни на сопротивление робкого, ни на помощь трусливого.
(Д.И.Фонвизин. Опыт российского сословника)

- Е. Шварц. Дракон
- Н.Эрдман. Самоубийца (rar)
(у сеціве не знайшоў, калі хто ведае -- кіньце спасылку, калі ласка.)(UPD: спасылка знайшлася, дзякуй
vadim_i_z.) - Ф.Искандер. Кролики и удавы
Российская маоистская партия
Date: 2006-05-27 02:51 pm (UTC)И это хорошо.
www.maoism.ru
www.ataka-zine.narod.ru