Запіс пад гэтым сабжам спарадзіў бурную дыскусію, адказваю ўсім адразу.
1. 270*310 -- гэта памеры ўсяго скверу (уздоўж вул. Я.Купалы і праспэкта). Але мітынг ня быў размазаны па ўсім скверы, ён быў сканцэнтраваны на выразна абмежаванай пляцоўцы перад помнікам. А ў гэтай пляцоўкі памеры, згодна з мапаю, -- 50х30 м. На мапе яна паказана вельмі схематычна (увогуле, як заўважыў
st_martin, гэта ня мапа, а план), але ніякая карэкціроўка не павялічыць яе памераў на парадак. Я лічыў толькі тую частку, што перад помнікам: за ім людзей было зусім няшмат. Людзі стаялі ў некалькі шэрагаў на бардзюры, але пад бардзюрам у натоўпе былі праходы прыблізна гэткай сама шырыні; так на так і выходзіць.
2. Ацэньваючы гушчыню натоўпу, трэба ўлічваць, што людзі стаялі ў зімовай вопратцы і паміж імі льга было прайсьці (далей ад трыбуны) або праціснуцца (бліжэй да яе). Зімовая вопратка павялічвае займаную чалавекам плошчу працэнтаў на 20, калі не памыляюся, і адпаведна зьніжае гушчыню.
3. Дзеля большай дакладнасьці можна ўзяць панарамнае фота, калі хто рабіў, і пералічыць хоць пагалоўна. Ну, прынамсі ацаніць гушчыню. І пляцоўку можна перамераць (калі ўсё аціхне).
4. Прапанаваная ацэнка (6 тыс. -- тэарэтычная мяжа, 3 тыс. -- фактычная колькасьць) -- прыблізная. У камэнтах прапанавалі акругліць фактычную колькасьць да 5 тыс., гэта таксама праўдападобная ацэнка, у адрозьненьне ад 50 тыс.
5. Навошта ўсе гэтыя падлікі. А проста трэба быць рэалістамі. Спрэчка ў камэнтах -- не пра лічбы, яна пра тое, ці будзем мы выдаваць жаданае за сапраўднае -- або цьвяроза ацэньваць свае сілы. Калі мы супраць хлусьні, то супраць усякай, нават той, якая прыемна казыча нашыя пачуцьці. Урэшце, калі сапраўды выйшла 50 тыс. -- чаму Зімні яшчэ ня ўзяты?
Спасылка па тэме.
xp:
miram,
minsk_by.
1. 270*310 -- гэта памеры ўсяго скверу (уздоўж вул. Я.Купалы і праспэкта). Але мітынг ня быў размазаны па ўсім скверы, ён быў сканцэнтраваны на выразна абмежаванай пляцоўцы перад помнікам. А ў гэтай пляцоўкі памеры, згодна з мапаю, -- 50х30 м. На мапе яна паказана вельмі схематычна (увогуле, як заўважыў
2. Ацэньваючы гушчыню натоўпу, трэба ўлічваць, што людзі стаялі ў зімовай вопратцы і паміж імі льга было прайсьці (далей ад трыбуны) або праціснуцца (бліжэй да яе). Зімовая вопратка павялічвае займаную чалавекам плошчу працэнтаў на 20, калі не памыляюся, і адпаведна зьніжае гушчыню.
3. Дзеля большай дакладнасьці можна ўзяць панарамнае фота, калі хто рабіў, і пералічыць хоць пагалоўна. Ну, прынамсі ацаніць гушчыню. І пляцоўку можна перамераць (калі ўсё аціхне).
4. Прапанаваная ацэнка (6 тыс. -- тэарэтычная мяжа, 3 тыс. -- фактычная колькасьць) -- прыблізная. У камэнтах прапанавалі акругліць фактычную колькасьць да 5 тыс., гэта таксама праўдападобная ацэнка, у адрозьненьне ад 50 тыс.
5. Навошта ўсе гэтыя падлікі. А проста трэба быць рэалістамі. Спрэчка ў камэнтах -- не пра лічбы, яна пра тое, ці будзем мы выдаваць жаданае за сапраўднае -- або цьвяроза ацэньваць свае сілы. Калі мы супраць хлусьні, то супраць усякай, нават той, якая прыемна казыча нашыя пачуцьці. Урэшце, калі сапраўды выйшла 50 тыс. -- чаму Зімні яшчэ ня ўзяты?
Спасылка па тэме.
xp:
no subject
Date: 2006-03-27 01:19 pm (UTC)no subject
Date: 2006-03-27 05:15 pm (UTC)15 суток.