miram: (Default)
[personal profile] miram
26-га хадзіў Чарнобыльскім шляхам.

Запазьніўся, быў на Акадэміі навук, можа, праз гадзіну пасьля абвешчанага часу. Народу -- тысяч 5-10. З іх 2/3 -- моладзь да 25-30 гг., але і сталага веку было багата. Некаторыя -- з малымі дзецьмі. Энэргетыка моцная і станоўчая.

(5 тыс. -- ніжняя мяжа. Прыкладам, ад скрыжаваньня Сурганава і Кузьмы Чорнага было відаць, што наперадзе галава калоны ўжо на Коласа, а ззаду віднеўся сьцяг каля Акадэміі мастацтваў; гэта 620 м, запоўненых шарэнгамі да 10 чалавек; ішлі павольна і густа, так што на шарэнгу можна даць 1,5 м -- дзе больш, дзе менш -- і маем на гэтым кавалку звыш 4 тыс. чалавек. Але гэта не канечне было ўсё шэсьце; на Бангалоры пасьля першай кампактнай групы яшчэ падыходзілі, хто адстаў, прыблізна гэтулькі ж; [livejournal.com profile] m_a_d_orki сьведчыць:
када голова дошла до бангалора хвост -- за ригой был...

UPD: на Бангалоры калона пераходзіла праз вуліцу Сурганава ня менш за 20 хвілін, можа больш, у тэмпе парадку 500 чалавек за хвіліну, але з перапынкамі, каб прапусьціць машыны.)


Пабачыў плойму старых знаёмых з самых розных кампаніяў.

Першае, што пачуў на Акадэміі навук, -- "мы будзем змагацца! і мы пераможам!" -- даслоўна як 25-га.

Бчб сьцягоў шмат, вылучаліся купкі сьцягоў "Вольнай моладзі" (блакітных з белым Пэгасам), анархістаў (чорна-чырвоных) і сьцягоў СССР (на правільных дрэўках, з бляшанымі навершамі, як толькі што з ленінскага пакою). Кампанія вельмі маладых людзей несла сьцяг з "Вясёлым Рыгорычам" і скандавала: "Выше, выше черный флаг, государство -- главный враг!". Паперадзе бацюшкі несьлі крыж, ікону Маці Божай Чарнобыльскай (адну) і партрэты ўкраінскага аўтакефальнага патрыярха Філарэта (два). Самы прыкметны лозунг на тэму дня -- "Рукі прэч ад чарнобыльскіх ільготаў!", было яшчэ некалькі драбнейшых, але тыя губляліся ў натоўпе; астатнія -- чыста палітычныя.

Пра сам Чарнобыль гаварылася мала, або я недачуваў. Адзінае, што з пачутага мною тычылася Чарнобылю, -- згадка пра радыяцыйныя першамайскія мітынгі 1986-га году. Крычалі "Жыве Беларусь!" і "Далучайся!". Л. ня згадвалі. Ніводнай крычалкі пра Чарнобыль ня чуў. Тое самае адзначыў [livejournal.com profile] anysyst:

По ходу не слышал ни одного лозунга посвящённого Чернобылю. "Жыве Беларусь" конечно круто, но если честно надоело одно и то же кричать 3 часа.


Мяркуючы па справаздачах, чарнобыльскую тэму ўсё ж закранулі, але на самым пачатку, то я не засьпеў.

Каля капліцы М. павіншаваў усіх з тым, што нас так многа. (25-га ён таксама з нечым віншаваў; здаецца, з перамогаю.) Вячорка паклікаў усіх прыйсьці 1 траўня раніцой пратэставаць супраць кантрактнай сыстэмы. Згарнуліся хутка, бо ўжо цёмна было.


Высновы:

1. Неадэкват працягваецца. Чарнобыль -- нагода, каб выказаць уладзе сваё "фэ"; ні спробаў яго асэнсаваньня, ні праграмы, як з ім жыць, няма; было ясна артыкуляванае патрабаваньне -- вярнуць ільготы, але ў рэзалюцыю мітынгу яно не ўвайшло; акадэмік Іван Нікітчанка прапанаваў стварыць аб’яднаньне ўсіх пацярпелых ад Чарнобылю (усю краіну прымем? ці палову толькі?); М. кажа ня столькі пра радыяцыйны Чарнобыль, колькі пра Чарнобыль палітычны; гэтая ж тэма пераважае ў навінах. Апазіцыя магла б сказаць, што ўлада з Чарнобылем спраўляецца кепска, а мы яе памяняем і справімся лепш, ці нават што зьмена ўлады -- перадумова ўсяго добрага, што льга зрабіць у гэтым напрамку; але тады трэба было б выкласьці пазітыўную праграму, якая не прагучала.

2. Рэзалюцыя мітынгу, мяркуючы па справаздачы, патрабуе трох рэчаў: а) скасаваць заканадаўства, якое перашкаджае вывозіць дзяцей за мяжу; б) "абнавіць" усе ўстановы, якія займаюцца чарнобыльскай тэматыкай (што гэта значыць -- няясна) і пераатэставаць усіх, хто ёю займаецца ў дзяржаўных установах (гэта, можа, і ёсьць тое "абнаўленьне"?); в) арганізаваць народны рух "Ахвяры Чарнобылю". Першае -- рэальнае патрабаваньне грамадзянаў да ўладаў; другое -- фількава грамата (ну пераатэстуюць яны самі сябе, і што?); трэцяе -- увогуле не патрабаваньне да ўладаў, а заклік да саміх сябе. Характэрна, што гэтая рэзалюцыя амаль нідзе не фігуруе. Такое ўражаньне, што настойваць на ёй ніхто не зьбіраецца.

3. Лідэраў няма, ёсьць ды-джэі, і то з аднастайнай праграмай: накачка аптымізмам. Накачка, аднак, пустая, бо за ёй няма праграмы, адны лозунгі.

4. Гадавіна Чарнобылю -- не нагода, каб некага з нечым віншаваць, гэта лепш пакінуць Нявыгласу.

5. Гукаўзмацняльнай апаратуры не бывае, гэта прыгожы міф.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 11th, 2026 02:16 pm
Powered by Dreamwidth Studios