Крыніца-2, або пра горкую долю
Dec. 6th, 2002 03:39 pm1. Паводле КЗаПу два месяцы звольненыя працаўнікі павінны былі атрымліваць заробак. Адпаведна новая каманда гэты час рабіла на грамадзкіх асновах.
2. Кампутарная, як і абяцалі, адна на ўвесь холдынг (на Захарава). Таму галоўны рэдактар за кожнаю драбязой туды бегае. З картошкі ў бульбу, з бульбы ў картошку.
3. Дырэктарка холдынгу, Таіса Бондар, сёньня нібыта зацьверджана.
4. Чаго яна хоча, сама ня ведае. Рэдакцыя прыносіць ёй тры варыянты макету на выбар.
5. Затое вельмі пільнуе працоўнай дысцыпліны і грозіцца, што як каго больш за тры гадзіны ня будзе на працоўным месцы -- пазвальняе.
6. Сярод матар'ялаў, прынесеных у рэдакцыю апошнім часам -- артыкул нейкага праф. Сьмірнова "Остановить американский неофашизм" і нейкага Іва... забыўся прозьвішча, пад назваю "Плохо пишет Лявон Борщевский". З больш прыстойнага -- Чарота, Лозка, Каржанеўская, Сьвятлана Сачанка... На рэдактарскім стале -- нечае апавяданьне, у першых радках якога сакратар парткаму пасылае людзей на бульбу.
7. Нібыта цяпер матар'ялы з Расеі (напр., Распуціна) альбо пра Расею (напр., пра раскопкі ў Ноўгарадзе, хоць бы аўтар і тутэйшы) будуць друкавацца моваю арыгіналу. А магчыма, што і па-ўкраінску якое апавяданьнейка надрукуюць. Дзеля азнаямленьня.