miram: (Default)
[personal profile] miram
1. Паводле КЗаПу два месяцы звольненыя працаўнікі павінны былі атрымліваць заробак. Адпаведна новая каманда гэты час рабіла на грамадзкіх асновах.
2. Кампутарная, як і абяцалі, адна на ўвесь холдынг (на Захарава). Таму галоўны рэдактар за кожнаю драбязой туды бегае. З картошкі ў бульбу, з бульбы ў картошку.
3. Дырэктарка холдынгу, Таіса Бондар, сёньня нібыта зацьверджана.
4. Чаго яна хоча, сама ня ведае. Рэдакцыя прыносіць ёй тры варыянты макету на выбар.
5. Затое вельмі пільнуе працоўнай дысцыпліны і грозіцца, што як каго больш за тры гадзіны ня будзе на працоўным месцы -- пазвальняе.
6. Сярод матар'ялаў, прынесеных у рэдакцыю апошнім часам -- артыкул нейкага праф. Сьмірнова "Остановить американский неофашизм" і нейкага Іва... забыўся прозьвішча, пад назваю "Плохо пишет Лявон Борщевский". З больш прыстойнага -- Чарота, Лозка, Каржанеўская, Сьвятлана Сачанка... На рэдактарскім стале -- нечае апавяданьне, у першых радках якога сакратар парткаму пасылае людзей на бульбу.
7. Нібыта цяпер матар'ялы з Расеі (напр., Распуціна) альбо пра Расею (напр., пра раскопкі ў Ноўгарадзе, хоць бы аўтар і тутэйшы) будуць друкавацца моваю арыгіналу. А магчыма, што і па-ўкраінску якое апавяданьнейка надрукуюць. Дзеля азнаямленьня.

Date: 2002-12-06 10:39 am (UTC)
From: [identity profile] antanian.livejournal.com
а чаму ты не забраў тэкст?

Date: 2002-12-06 01:37 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Свой -- пэўна, забраў бы. А тут -- хоць які толк хай з іх ("Крыніцы") будзе. З другога боку, Геніюш за жыцця друкавалася і ў "Гродненской правде", ня больш кастальскім выданьні.
Пытаньне стаіць так: або выказаць сваё "фэ" "Крыніцы", пры гэтым пазбавіўшы публіку паэмы яшчэ на нейкі час, альбо апублікаваць яе, паспрыяўшы гэтым папулярнасьці непаважанага выданьня. IMHO слава Геніюш важнейшая за няславу "Крыніцы".
From: [identity profile] antanian.livejournal.com
Але ў той Крыніцы наклад каля 500 асобнікаў.

From: [identity profile] miram.livejournal.com
А гэта няважна. Колькі ў "ARCHE"? Колькі было ў ранейшай "Крыніцы"? Ну хай сабе цэлыя паўтары тысячы. Ажно ў тры разы больш.
З тэксталагічнага пункту гледжаньня публікацыя будзе публікацыяй нават у ратапрынтным зборніку накладам блізкім да нуля. Гэтак у 19 ст. фалькларысты выдавалі, дадаткам да асноўных збораў, калекцыі фрывольнасьцяў -- дзясяткі па два-тры асобнікаў.
Затое будзе на што спасылацца і адкуль перадрукоўваць.
Калі рыхтавалася выданьне Геніюш у "МЛ", я ўлажыў том на аснове "Выбраных вершаў". Сярод іншага мне на гэта было сказана рэдактаркаю: а адкуль яна (рэдактарка) ведае, што гэта яе (ЛГ) тэксты?.. Вусы, лапы і хвост не праканалі.

From: [identity profile] antanian.livejournal.com
У ранейшай "Крыніцы" было столькі ж. Дзесьці 500-700

Адкуль будзе ведаць рэдактарка "МЛ", што гэта сапраўды вершы ЛГ, ня ведаю.

Бо па-ідэі, любы з нас, можа надрукаваць любы тэкст за любым подпісам у любым дзіўнаватым часопісе і надалей спасылацца на яго.:)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Вось і я ня ведаю.
Як я зразумеў, кашэрным было б ці перадрукоўваць з ранейшых публікацыяў, ці калі акадэмічны Інстытут літаратуры сваім аўтарытэтам падмацуе публікацыю рукапісаў. Ня ведаю, наколькі гэта прынятая практыка, а наколькі панты. Думаю, пантоў больш -- калі ўлічыць, што ў той жа "Белы сон" Сачанка ўставіў разьдзел "З рукапіснай спадчыны".
From: [identity profile] antanian.livejournal.com
здаеца, гэта панты. Памятаеш як мы хадзілі да Ліса, а ў яго быў Скалабан, і як ён паглядзеў на ксэры з Абдзіраловічавай справы (тама 2 паперкі нібыта рознымі людзьмі напісаныя, але падобным почыркам), дык нават такі монстар зьдзівіўся ідэі рабіць нейкую экспертызу.

А аднаго разу быў ваашчэ анекдот. Юзік Я. надрукаваў нібыта тэкст Гарэцкага, да якога той ня меў дачыненьня. І нічаво:)

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 02:15 pm
Powered by Dreamwidth Studios