Вікі

Apr. 6th, 2007 09:05 pm
miram: (Default)
[personal profile] miram
Некалькі дзён таму на першай старонцы "нарматыўнае" Вікіпэдыі вісела інфа пра "асяцінскага" К.Хетагурава. Цяпер -- пра "ямайкскага" Боба Марлі. Цяжка захоўваць дакляраваную нарматыўнасьць, ня маючы слоўніка.

Калі я ў ранейшым запісе запытаўся быў, "што ў [пададзенай там] цытаце супярэчыць "нарматыўнаму варыянту беларускай мовы", г.зн. акадэмічным слоўнікам і граматыкам", камэнтатары пазнаходзілі розныя заганы, рэальныя і ўяўныя, але ніхто не заўважыў таго, што я адпачатку меў на ўвазе: "[праект] працуе толькі ў нарматыўным варыянце беларускай мовы". Працаваць, пісаць, чытаць і г.д. "у мове", "у варыянце мовы" -- гэтага, здаецца, у ТСБМ няма, толькі "на мове". У кніжках, можа, і ёсьць дакладнае разьмежаваньне моўных варыянтаў, але ў галаве носьбіта мовы, нават самага "нарматыўнага", яна адна.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 8th, 2026 09:34 am
Powered by Dreamwidth Studios