De birotis imprimendis
Jun. 19th, 2008 06:23 pmВока Саўрона зьвярнулася на нас: чыноўнікі "разгледзяць магчымасьць" рэгістрацыі ровараў, мапэдаў і квадрацыклаў.
Калісьці ў пазамінулым жыцьці я ўзяў правілы, якія на той час дзейнічалі, і стаў шукаць, што там пра раварыстаў -- каб напэўна нічога не парушаць. Патрабаваньні пачыналіся з таго, што кожны ровар павінен мець нумарны знак. Адзіны раз у жыцьці я бачыў ровар з нумарным знакам, яшчэ за савецкім часам у Літве, і вельмі дзівіўся. Так мне тады й не ўдалося паезьдзіць, каб па ўсіх правілах.
Зрэшты, нават паводле цяперашніх правілаў кожнага першага раварыста можна штрафаваць на раз. Куча народу езьдзіць па праезнай частцы, а не па тратуары (п. 148), а хто едзе тратуарам -- не саскоквае на кожным скрыжаваньні, каб перайсьці вуліцу пеша (п. 151), мала хто мае пярэдні белы ліхтар (хоць задняя чырвоная мігалка сустракаецца досыць часта) -- п. 149, 162.2, катафоты сьпераду, ззаду і збоку сустракаюцца часта, але люстэрка задняга віду і гукавы сыгнал -- рэчы факультатыўныя (п. 200). У адных месцах правілаў гаворыцца пра катафоты, у другіх -- пра ліхтары, але няясна, ці трэба мець катафот, калі ўжо ёсьць ліхтар.
Супраць планаў усеагульнай рэгістрацыі ровараў -- найперш іх шматмільённая колькасьць, асабліва ў правінцыі, дзе і на машыне іншы гадамі без правоў езьдзіць. За, аднак, -- пэрспэктыва спагнаць за рэгістрацыю колькі лішніх даляраў.