miram: (Default)
[personal profile] miram
У пятніцу, 4-га, бачыў сьледчае дзеяньне ў справе выбухаў.

Ехаў цягніком на Піцер. Перад Віцебскам па вагоне прайшлася праваднічка і папярэдзіла тых, хто меў білеты датуль, што будуць спраўджваць пашпарты. Праз колькі хвілін прыйшоў малады чалавек у цывільным і ўсіх, хто ехаў да Віцебску, перапісаў. Астатнія яго не цікавілі. Адна з перапісаных жанчынак спыталася, з чым гэта зьвязана; адказаў -- з выбухамі ў Менску. Сам, што характэрна, дакумэнтаў не паказаў.

Так, гадзін праз 20 пасьля падзеі, спрабавалі ўзяць віцебскі сьлед.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 7th, 2026 02:25 am
Powered by Dreamwidth Studios