miram: (Default)
[personal profile] miram
Uladzimiro Szatono, viro in lingua latina necnon plurimis aliis peritissimo, hodie dies natalis octogesimus est.

Уладзіміру Шатону -- 80. Пра яго ў мэмуарах Пятра Садоўскага (PDF 1,6 MB):

Зь цягам часу мы сталі добрымі сябрамі і часта езьдзілі на летнік у Зялёнае да нашага калегі Ўладзімера Шатона, рэдкага паліглёта, які паміж іншымі мовамі яшчэ размаўляў на лаціне як на жывой мове. Пазьней лёс зьвёў мяне з Шатонам у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, дзе ён выкладаў лаціну, а я — нямецкую мову. Мы гулялі з Гайдучыкам у бадмінтон, а Шатон камэнтаваў. Сябе ён называў Цэзарам, Сяргея Міронавіча — Каралём Польскім, бо той гадоў да дваццаці пяці жыў пры Польшчы на вуліцы Гранічнай у Берасьці, а мяне — Пятром Вялікім. Як цяпер чую голас “Цэзара”: “Сэргіюс Рэгулюс Полёніэ імпульсат… Пэтрус Магніфікус адвэніт… Статус лякрымазісьсімус, сэд Рэгулюс Полёніэ карпат інстанцыя эт фацыт парыя кум Пэтро Магніфіко… Рыдыкуля кульпа Пэтры Магніфіцы…” Гэта прыблізна значыла: “Сэргіюс, Кароль Польскі, дае імклівую падачу… Пётар Вялікі гэтак жа энэргічна адказвае… Сытуацыя ў Караля Польскага — хоць плач! Але ён зьбірае ў кулак сваю настойлівасьць і даводзіць Пятра Вялікага да поўнага габэцкару… Пётар Вялікі прымітыўна спудлаваў...”
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 14th, 2026 11:57 am
Powered by Dreamwidth Studios