miram: (Default)
[personal profile] miram
Піша "Наша ніва": "Лукашэнка падпісаў указ аб продажы кантрольнага пакета акцый Мінскага гадзіннікавага завода кампаніі Franck Muller".

На тым тыдні знайшоў у сябе дохлы лучаўскі гадзіньнік. Занёс у майстэрню на заводзе -- раптам паправяць. Пакуль чакаў, падслухаў тэлефонную размову. Чалавек скардзіўся, што ў яго адстае на паўхвіліны ў суткі. А майстрыня яму тлумачыла: гэта нармальна, дапускаецца адхіленьне 1-2 хвіліны, пачытайце, там напісана, так што ў вас яшчэ ўсё як мае быць.

Каб жа толькі там сапраўдныя швайцарцы былі, а не як тыя "Рогі і капыты" псэўдааўстрыйскія, што ўхапілі "Мотавела".

(А я са сваім як прыйшоў, так і пайшоў: мадэль старая, запцацак няма.)
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 11th, 2026 10:47 am
Powered by Dreamwidth Studios