miram: (Default)
[personal profile] miram
Піша "Наша ніва": "Лукашэнка падпісаў указ аб продажы кантрольнага пакета акцый Мінскага гадзіннікавага завода кампаніі Franck Muller".

На тым тыдні знайшоў у сябе дохлы лучаўскі гадзіньнік. Занёс у майстэрню на заводзе -- раптам паправяць. Пакуль чакаў, падслухаў тэлефонную размову. Чалавек скардзіўся, што ў яго адстае на паўхвіліны ў суткі. А майстрыня яму тлумачыла: гэта нармальна, дапускаецца адхіленьне 1-2 хвіліны, пачытайце, там напісана, так што ў вас яшчэ ўсё як мае быць.

Каб жа толькі там сапраўдныя швайцарцы былі, а не як тыя "Рогі і капыты" псэўдааўстрыйскія, што ўхапілі "Мотавела".

(А я са сваім як прыйшоў, так і пайшоў: мадэль старая, запцацак няма.)

Date: 2010-03-04 11:41 am (UTC)
From: [identity profile] sergei-d.livejournal.com
Мая "Перестройка" 1989-га ці 90-га працавала яшчэ ў мінулым годзе, здаецца. Зараз проста лянота цягнуцца батарэю мяняць... Так што маглі выпускаць нармальныя гадзіннікі некалі...

Date: 2010-03-04 12:23 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Быў час, быў век, была эпоха :)

Што добра ў савецкай тэхніцы -- яна простая, ламацца няма чаму.

Date: 2010-03-04 12:07 pm (UTC)
From: [identity profile] wal-de-maar.livejournal.com
але там акурат "Рогі і капыты"...

Date: 2010-03-04 12:22 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Адкуль відаць? Пра мотавелаўскіх раскапалі адразу на форумах tut.by.

Date: 2010-03-04 12:36 pm (UTC)
From: [identity profile] wal-de-maar.livejournal.com
Быў артыкул вялікі, здаецца, ці не на тым самым тутбаі, дзе ўсё падрабязна распісвалі.
Там атрымлівалася што той самы завод "Прамень" каштуе ці не болей за капіталы гэтай кампаніі.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 03:22 am
Powered by Dreamwidth Studios