miram: (Default)
[personal profile] miram
Хор экспэртаў, якія заводзяць пра вэнэсуэльскую нафту, падзяліўся на два галасы. Першы: "Дастаўляць задорага!" Другі: "Не так ужо і дорага!" (Ёсьць яшчэ і трэці, прарочыць заліковую схему.)

Калі лічыць, што мэта плюралізму -- гэта агучваньне разнастайных меркаваньняў, то яна дасягнута. Калі ж, аднак, яго мэта -- дапамагчы аўдыторыі скласьці ўласную думку, то гэтага няма і блізка, бо не агучана ніякіх фактаў і ніякіх крытэрыяў, на падставе якіх льга было б прыйсьці да нейкіх высноваў. Няма нават прыблізных ацэнак, хоць кошты танкерных перавозак нібыта не таямніца.

Вылічваюцца гэтыя кошты досыць складана, але, здаецца, усё роўна выходзіць у разы менш за расейскае мыта.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 03:22 am
Powered by Dreamwidth Studios